Станіца
Канеўская
руск.: Каневская
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Канеўскі раён[d]
Каардынаты
46°05′00″ пн. ш. 38°57′00″ у. д.
Заснаваны
1794
Вышыня цэнтра
14 м
Тэлефонны код
86164
Паштовыя індэксы
353730–353733
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Канеўская на карце Расіі ±
Канеўская (Расія)
Канеўская
Канеўская (Краснадарскі край)
Канеўская

Канеўская (руск.: Каневска́я) — станіца ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Канеўскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва — 44 386 чал. (2010). Найбуйнейшы населены пункт сельскага тыпу ў Расіі.

Месцазнаходжанне

Размешчана ў 128 км на поўнач ад Краснадара ў межах Кубана-Прыазоўскай нізіны. Станіца раскінулася пры зліцці ракі Чэлбас (басейн Азоўскага мора) з прытокамі Сярэдні Чэлбас і Сухі Чэлбас. Працягласць: 10 км з поўначы на поўдзень, 5 км з захаду на ўсход. Агульная плошча станіцы — 2399 га, працягласць дарог — 178,59 км.

Гісторыя

Канеўская заснавана ў 1794 годзе падпалкоўнікам кубанскіх казачых войскаў Паўлам Жыватоўскім ў ліку першых сарака паселішчаў чарнаморскіх казакоў на Кубані. Назва была перанесена з курэня Сечы, які, у сваю чаргу, названы па горадзе Канеў.

Насельніцтва

Найбуйнейшая станіца Кубані і найбуйнейшы сельскі населены пункт у Расіі (пасля надання ў 2015 годзе статусу пасёлка гарадскога тыпу станіцы Арджанікідзаўская). Канеўская разам з суседняй станіцай Старадзеравянкаўская на процілеглым правым беразе Чалбаса ўтвараюць адзінае паселішча з амаль 60-тысячным насельніцтвам.

Колькасць насельніцтва станіцы па гадах:

  • 1794 — 1,1 тыс. чал.
  • 1849 — 3,5 тыс. чал.
  • 1875 — 4,9 тыс. чал.
  • 1897 — 9,4 тыс. чал.
  • 1925 — 15,6 тыс. чал.
  • 1989 — 36,1 тыс. чал.
  • 2001 — 46,3 тыс. чал.
  • 2010 — 44,3 тыс. чал.

Транспарт

Праз станіцу праходзіць чыгуначная магістраль Растоў-на-Доне — Краснадар (некалькі электрычак з Цімашоўска і Старамінскай, экспрэс Растоў — Краснадар). Ёсць чыгуначная станцыя Канеўская на адрэзку Цімашоўск Старамінская. Штодзённыя цягнікі ідуць праз Канеўскую.

Праз станіцу праходзіць аўтамабільная траса Краснадар — Ейск.

Бліжэйшы аэрапорт знаходзіцца за 140 кіламетраў, каля Краснадара. Прыгарадныя аўтобусы: Канеўская — Ейск, Канеўская — Прыморска-Ахтарск, Канеўская — Сочы, Канеўская — Армавір. Унутры станіцы пасажырскія перавозкі ажыццяўляюцца сеткай маршрутных таксі.

Славутасці

  • Свята-Пакроўскі храм
  • Лядовы палац
  • Палац спорту
  • Стадыён «Алімп»
  • Стадыён «Факел»
  • Гісторыка-краязнаўчы музей
  • Заапарк
  • Парк імя 30-годдзя Перамогі
  • Парк імя 300-годдзя Кубанскага казацкага войска
  • Першая мастацкая галерэя І.Пагарэлава станіцы Канеўская

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.