Кангрэгацыя, ці Свяшчэнная Кангрэгацыя (лац.: Sacrum Congregatio) — установа, якая ўваходзіць у склад Рымскай курыі, якая з'яўляецца цэнтральным органам кіравання Рымска-каталіцкай Царквой і Ватыканам. Рымскія Кангрэгацыі — своеасаблівыя ватыканскія «міністэрствы», галоўныя ведамствы курыі.

Упершыню Кангрэгацыі створаны ў XVI стагоддзі, але толькі ў апостальскай канстытуцыі Immensa, выпушчанай Папам Сікстам V, яны сталі цэнтральнымі органамі кіравання Рымскай курыі. Першапачаткова іх было пятнаццаць, але паступова іх колькасць павялічалася да дваццаці. У 1908, Папа Рымскі Пій X, выпусціў апостальскую канстытуцыю Sapienti consilio, у якой скараціў колькасць кангрэгацый да дванаццаці. У 19671968 Папа Павел VI, скараціў іх да дзевяці. Гэта колькасць існуе і сёння.

Да 1983 Кангрэгацыі насілі назву Свяшчэнныя. Але Папа Ян Павел II, скасаваў гэту назву. На чале Кангрэгацыі стаіць прэфект, якому дапамагаюць сакратар ці віцэ-прэфект, у сане тытулярнага архібіскупа ці біскупа. Таксама ёсць пасада намесніка сакратара. У кожнай кангрэгацыі ёсць свой зацверджаны штат супрацоўнікаў. Пасада прэфекта кангрэгацыі — кардынальская, гэта значыць прэфект, які ўзначальвае Кангрэгацыю, заўсёды кардынал, за рэдкім выключэннем.

Кангрэгацыі Рымскай курыі, на сённяшні дзень:

  • Кангрэгацыя дактрыны веры;
  • Кангрэгацыя па справах біскупаў;
  • Кангрэгацыя па справах духавенства;
  • Кангрэгацыя па справах усходніх цэркваў;
  • Кангрэгацыя евангелізацыі народаў;
  • Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі;
  • Кангрэгацыя па кананізацыі святых;
  • Кангрэгацыя набажэнства і дысцыпліны таінстваў;
  • Кангрэгацыя інстытутаў духоўнага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця.

Гістарычныя ці скасаваныя кангрэгацыі

  • Свяшчэнная Кангрэгацыя цырыманіялу;
  • Свяшчэнная Кангрэгацыя абрадаў;
  • Свяшчэнная Кангрэгацыя надзвычайных царкоўных спраў;
  • Свяшчэнная Кангрэгацыя сабора;
  • Свяшчэнная Кангрэгацыя аховы здароўя.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.