Канве́рт (ням.: Kuvert, фр.: сouvert, couvrir — пакрываць) — абалонка для ўкладання, захоўвання і перасылкі папер або плоскіх прадметаў, звычайна пісем. Найбольш распаўсюджаныя паштовыя канверты.
Класіфікацыя па памерах і наяўнасці акна
У залежнасці ад памераў вылучаюць канверты тыпаў С6, DL (для вясельных запрашэнняў), C5, C4 і B4:
Абазначэнне канверта па ISO 269[1] | Памеры канверта, мм | |
Вышыня H | Даўжыня L | |
С6 | 114 | 162 |
DL | 110 | 220 |
C65 | 114 | 229 |
C5 | 162 | 229 |
C4 | 229 | 324 |
B4 | 250 | 353 |
Канверты памерамі 114 × 162 мм (С6), 110 × 220 мм (DL), 162 × 229 мм (C5) могуць вырабляцца з вокнамі на месцы зоны адрасу адрасата і іх абазначаюць: C6/О; DL/О; C5/О.
Зноскі
- ↑ ISO 269-85. Канверты для перапіскі — абазначэнне і памеры.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канверт
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.