Канадскі долар (фр.: dollar canadien; англ.: Canadian dollar, код ISO 4217 - CAD, скарочанае пазначэнне - $ або C $) — валюта Канады. Уведзена ў 1858 г. Адзін канадскі долар складаецца з 100 цэнтаў. У 2007 годзе канадскі долар займаў 7-е месца сярод сусветных валют, найбольш актыўна катыруемых на валютным рынку. Значны ўплыў на ваганні курсу канадскага долара аказваюць эканоміка ЗША і долар ЗША, у меншай ступені японская іена, кітайскі юань, еўра.
Спасылкі
- Канадскі долар (Банкноты) (англ.) (ням.) (фр.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.