Пасёлак гарадскога тыпу
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Кам’янка[1] (укр.: Кам'янка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Палогыўскім раёне Запарожскай вобласці Украіны.
Назва
Ранейшыя назвы: Кам’янка — з 1782 г., Царэкасцянтыніўка — з 1845 г., Пэршамайскэ — з 1926 г., Царэкасцянтыніўка — з 1930 г., Куйбышэвэ — з 1935 г. па 2016 г., Більмак — з 2016 г. па 2021 г.
У 2016 г. пасёлак быў перайменаваны ў Більмак (у гонар пагорка Бэльмак-Магіла — помніка прыроды, геалогіі і археалогіі, самай высокай кропкі Прыазоўскага ўзвшша — 324 метра) у адпаведнасці з Законам Украіны аб дэкамунізацыі, але жыхары пасёлка патрабавалі ад мясцовых дэпутатаў адмяніць сваё рашэнне, а Вярхоўную Раду Украіны зацвердзіць новую назву (гістарычную) — Кам’янка.
15 снежня 2016 г., падчас пасяджэння 10-й сесіі Запарожскага абласнога савета 7-га склікання дэпутаты падтрымалі прапанову аб перайменаванні пасёлка гарадскога тыпу Більмак і Більмацкага раёна. Адпаведны зварот абласнога савета быў накіраваны ў Вярхоўную Раду Украіны аб перайменаванні пасёлка Більмак на Кам’янку, а Більмацкага раёна — на Кам’янскі раён Запарожскай вобласці. Перайменаванне Більмака ў Кам’янку адбылося ў 2021 годзе (на гэты час Більмацкі раён ужо быў скасаваны ў 2020 годзе).
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»