Камунистычныя краіны - краіны, у якіх кіруючай партыяй з'яўляецца камуністычная партыя, або пануючай ідэялогіяй з'яўляецца камунізм

Гісторыя

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў свеце з'явілася першая краіна, кіруючай партыяй якой была камуністычная - РСФСР. У 1922 годзе на тэрыторыі былой Расійская Імперыі была створана федэрацыя камуністычных савецкіх краін - Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны колькасць камуністычных краін павялічалася з-за таго, што Чырвоная Армія акупавала вялікую частку Ўсходняй Еўропы. На акупаваных тэрыторыях былі створаны цалкам падкантрольныя савецкаму кіраўніцтву камуністычныя рэспублікі.

Пасля 1989, падчас падзення камуністычных рэжымаў у свеце і Еўропе, колькасць камуністычных краін паменшылася.

Cпіс сучасных камуністычных краін

Назва краіны Назва кіруючай партыі Палітычная сыстэма Тэрмін кіравання
Сцяг КітаяКітайская Народная Рэспубліка Камуністычная Партыя Кітая Аднапартыйная 1 кастрычніка 1949-с.ч
Сцяг КубыРэспубліка Куба Камуністычная Партыя Кубы Аднапартыйная 1 ліпеня 1966-с.ч.
Сцяг ЛаосаЛаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка Народна-рэвалюцыйная партыя Лаоса Аднапартыйная 2 снежня 1975-с.ч.
Сцяг В'етнамаСацыялістычная Рэспубліка В'етнам Камуністычная партыя В’етнама Аднапартыйная 2 ліпеня 1976-с.ч.
Сцяг КНДРКарэйская Народная-Дэмакратычная Рэспубліка Працоўная Партыя Карэі Аднапартыйная 9 верасня 1948-с.ч.
Сцяг НепалаФедэратыўная Дэмакратычная Рэспубліка Непал Непальская камуністычная партыя Шматпартыйная 20 верасня 2015-с.ч

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.