Камуністычная партыя Беларусі | |
---|---|
Лідар | Аляксей Мікалаевіч Сокал |
Дата заснавання | 2 лістапада 1996 |
Штаб-кватэра | Мінск, вул. Чычэрына, 21 |
Краіна | |
Ідэалогія | марксізм-ленінізм |
Інтэрнацыянал |
СКП—КПСС Міжнародная нарада камуністычных і рабочых партый |
Саюзнікі і блокі | Беларуская патрыятычная партыя |
Колькасць членаў | 6000 (2010) |
Дэвіз | народаўладдзе, справядлівасць, сацыялізм! |
Месцаў у Палата прадстаўнікоў НС |
11 / 110 |
Месцаў у Савеце Рэспублікі |
17 / 64 |
Гімн | Інтэрнацыянал |
Партыйны друк | газета «Коммунист Белоруссии. Мы и время» |
Сайт | comparty.by |
Камуністычная партыя Беларусі — левая палітычная партыя Беларусі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі.
Гісторыя
Камуністычная партыя Беларусі дзейнічала ў Беларускай ССР з 1918 па 1991 гады, была састаўной часткай Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. З 1918 г. па 1952 год насіла назву Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)б). Фактычна спыніла існаваць у жніўні 1991 г. пасля прыняцця Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь Пастановы «Аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ — КПСС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»[1].
2 лістапада 1996 г. адбыўся XXXIII (I аднаўленчы) з’езд КПБ. 400 дэлегатаў прадстаўлялі 1160 заснавальнікаў партыі, у асноўным прыхільнікаў палітыкі прэзідэнта А. Лукашэнкі, якая абвясціла сябе пераемніцай КПБ—КПСС. Старшынёй Савета партыі быў абраны Я. Сакалоў, 1-м сакратаром ЦК — В. Чыкін. На пачатку 1997 г. партыя налічвала 7 тыс. членаў. Партыя падтрымлівае палітыку А. Лукашэнкі і з’яўляецца самай буйнай камуністычнай арганізацыяй у рэспубліцы.
Мэты і задачы
Стратэгічная мэта партыі — пабудова камунізму, бліжэйшыя задачы — арыентацыя на сацыялізм, аднаўленне СССР, прызнанне несапраўднымі Белавежскіх пагадненняў.
Адстойваючы камуністычныя ідэалы, КПБ з’яўляецца пралетарскай партыяй, ідэйным і арганізацыйным пераемнікам КПБ-КПСС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, выяўляе інтарэсы людзей наёмнай працы, паслядоўна выступае супраць усіх формаў эксплуатацыі і прыгнёту чалавека.
КПБ, засноўваючыся на творчым развіцці марксізму-ленінізму, сваімі мэтамі ставіць:
- арыентацыю грамадства на сацыялістычны шлях развіцця, кіроўны да будаўніцтва грамадства сацыяльнай справядлівасці, заснаванага на прынцыпах калектывізму, волі і роўнасці, выступае за народаўладдзе;
- умацаванне беларускай дзяржаўнасці;
- узнаўленне на добраахвотнай аснове дзяржаўнага саюза народаў, якія ўваходзілі раней у Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Асноўнымі задачамі КПБ з’яўляюцца:
- актыўны ўдзел у палітычным жыцці грамадства, садзейнічанне выяўленню і выразу палітычнай волі грамадзян, удзел у выбарах і рэферэндумах для забеспячэння сапраўднага народаўладдзя ў Рэспубліцы Беларусь;
- палітычная адукацыя грамадзян, укараненне ў грамадскую свядомасць камуністычнай ідэалогіі, патрыятызму і пралетарскага інтэрнацыяналізму.
Дзейнасць
Канцэпцыя
Ідэалогіі
Інтэрнацыяналы
Асобы
Іншае
|
Камуністычная партыя Беларусі мае сваё прадстаўніцтва ў вышэйшым Заканадаўчым органе ўлады і ў мясцовых Саветах дэпутатаў. Па выніках выбараў, якія адбыліся 14 студзеня 2007 гады, дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў 25-га склікання сталі 408 чальцоў Камуністычнай партыі Беларусі. З іх: 7 чалавек — дэпутатамі Брэсцкага, Гомельскага, Гарадзенскага абласных і Менскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, 25 чалавек — дэпутатамі гарадскіх Саветаў у гарадах абласнога і раённага падначалення, 206 — дэпутатамі раённых і 170 — дэпутатамі пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў.
Цэнтральны Камітэт КПБ актыўна ажыццяўляе міжнародныя сувязі з замежнымі камуністычнымі і працоўнымі партыямі. Рэгулярна праводзяцца двухбаковыя сустрэчы і перамовы, міжнародныя канферэнцыі і семінары. Прадстаўнікі КПБ працуюць у складзе Саюза камуністычных партый — КПСС (СКП — КПСС). Інфармацыя пра дзейнасць КПБ мясцуецца на міжнародным Інтэрнэт-партале «Саліднэт».
Важным этапам у развіцці міжнароднага камуністычнага руху стала 9-ая Міжнародная сустрэча камуністычных і працоўных партый. Арганізатарамі сустрэчы выступілі Камуністычная партыя Беларусі і Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі. Сустрэча праходзіла ў Менску 3-5 лістапада 2007 г. па тэме: «90-ая гадавіна Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Актуальнасць і жыццёвасць яе ідэй. Камуністы ў барацьбе супраць імперыялізму, за сацыялізм».
У дадзеным мерапрыемстве прынялі удзел 154 прадстаўніка 72 камуністычных і працоўных партый, якія прыбылі ў Мінск з 59 краін пяці кантынентаў нашай планеты. Сярод удзельнікаў Сустрэчы кіраўнікі партый, сакратары і чальцы цэнтральных камітэтаў, прадстаўнікі міжнародных аддзелаў, дэпутаты нацыянальных парламентаў, бачныя навуковыя, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, 24 партыі маюць сваіх прадстаўнікоў у Нацыянальных парламентах, звыш 30 дэлегацый узначальвалі першыя кіраўнікі (старшыні, генеральныя сакратары). Шэраг партый не змаглі прысутнічаць у Менску і даслалі свае пасланні. У сустрэчы таксама бралі ўдзел некаторыя партыі, якія не ўваходзілі ў агульны спіс і прысутнічалі ў якасці назіральнікаў. Гэта Партыя працы Мексікі, Камуністычная партыя Прыднястроўя, Камуністычная партыя Літвы.
Сустрэча спрыяла абмену меркаваннямі і інфармацыяй па ключавых праблемах сучаснага міжнароднага камуністычнага і працоўнага руху. Удзельнікі сустрэчы ў сваіх выступах далі адзнаку сучаснага сацыяльна-палітычнага становішча ў свеце і пэўных краінах, падкрэсліўшы неабходнасць далейшай каардынацыі дзеянняў і развіцці руху ўзаемнай салідарнасці. Удзельнікі сустрэчы рашуча выступілі супраць антыкамунізму і спроб фальсіфікацыі гісторыі.
Удзельнікі сустрэчы таксама азнаёміліся з сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыяй у Беларусі, наведалі прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Праца Міжнароднай сустрэчы камуністычных і працоўных партый шырока асвятлялася сродкамі масавай інфармацыі.
Улетку 2020 года КПБ заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі. Падчас пратэстаў у Беларусі КПБ удзельнічала ў дэманстрацыі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі[2].
Удзел у выбарах
Парламенцкія выбары
Выбары | Мандаты | +/- | Колькасць вылучаных кандыдатаў |
---|---|---|---|
2000 | 6 / 110 |
+6 | 42 |
2004 | 8 / 110 |
+2 | 10 |
2008 | 6 / 110 |
−2 | 13 |
2012 | 6 / 110 |
0 | |
2016 | 8 / 110 |
+2 | |
2019 | 11 / 110 |
+3 |
З’езды
- XXXIII (трыццаць трэці) з'езд КПБ — Мінск, 2 лістапада 1996 г.
- XXXIV (трыццаць чацвёрты) з'езд КПБ — Мінск, 4 — 5 кастрычніка 1997 г.
- Х (ХLII) з’езд КПБ — Мінск,
- XII з’езд КПБ — Мінск, 19 сакавіка 2016 г. (прысутнічала 115 дэпутатаў)
Кіраўнікі партыі
- Віктар Валянцінавіч Чыкін (лістапад 1996 — лістапад 2001)
- Мікалай Валер’евіч Захарчанка (лістапад 2001 — 29 ліпеня 2004)
- Таццяна Генадзеўна Голубева (4 сакавіка 2005 — 20 кастрычніка 2012)
- Ігар Васільевіч Карпенка (20 кастрычніка 2012 — 14 мая 2017)
- Аляксей Мікалаевіч Сокал (з 14 мая 2017)
Зноскі
Літаратура
- Кушнер В. Камуністычная партыя Беларусі // ЭГБ у 6 т. Т. 4. Мн., 1997.
- Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі. Беласток, 2000.
- Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1-2. Мн., 1994-95.
- Романовский И. Ф. Современные политические партии Беларуси: генезис, динамика развития, проблемы / И. Ф. Романовский // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 2 / рэдкал. У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш. — Мн: БДУ, 2007. — С. 185—188.] Архівавана 5 сакавіка 2016.