Камсамольскае возера | |
---|---|
![]() Камсамольскае возера да пачатку рэканструкцыі | |
Каардынаты: 53°55′21″ пн. ш. 27°32′21″ у. д. | |
Даўжыня | 1,5 км |
Шырыня | 0,4 км |
Плошча | 0,42 км² |
Найбольшая глыбіня | 4,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,9 м |
![]() ![]() Камсамольскае возера |
|
![]() ![]() Камсамольскае возера |
|
![]() |
Камсамольскае возера — штучны вадаём у паўночна-заходняй частцы Мінска, утвораны плацінай на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Плошча возера 0,42 км², даўжыня 1,5 км, шырыня да 400 м, сярэдняя глыбіня 1,9 м, максімальная - 4,5 м.
Будаўніцтва было пачата ў 1940 з мэтай недапушчэння затаплення Мінска падчас вясновых паводак. Катлаван пад возера плошчай 35 га быў выкапаны ўручную. Урачыстае адкрыццё возера намячалася на нядзелю 22 чэрвеня 1941, але было сарванае з-за пачатку вайны.
У 1974 былі праведзеныя ачыстка і паглыбленне возера. У 2010 праведзеная рэканструкцыя возера і прылеглага Парку Перамогі.
Спасылкі
- Минск старый и новый: Комсомольское озеро Архівавана 9 чэрвеня 2009.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.