Камплемента́рнасць у хіміі, малекулярнай біялогіі і генетыцы — узаемная адпаведнасць у хімічнай будове дзвюх макрамалекул або іх частак, што забяспечвае іх узаемадзеянне і ўтварэнне другасных сувязей паміж імі.

Прынцып камплементарнасці ляжыць у аснове самазборкі біялагічных структур (напрыклад, біямембран), спецыяльнага ўзаемадзеяння ферменту з субстратам або антыгену з антыцелам, спецыяльнага спалучэння азоцістых асноў у малекулах нуклеінавых кіслот і інш.

Камплементарнасць забяспечвае ўніверсальнасць механізму перадачы спадчыннай інфармацыі ў працэсах рэплікацыі і транскрыпцыі.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.