Аптычны носьбіт інфармацыі. Працэс запісу і счытвання інфармацыі ажыццяўляецца пры дапамозе лазера
Тып носьбіта аптычны дыск
Фармат кантэнту розны
Счытвальны механізм лазер, даўжыня хвалі 780 нм (інфрачырвоны) , 1200 Кб/с (1×)
Запісвальны механізм от 1200 Кб/с (1×) до 7800 КБ/с (52×)
Міжнародны стандарт Red Book
Распрацаваны Sony, Philips
Памер дыяметр 120 мм, таўшчыня 1,2 мм
Маса ~15,7 г
Ужыванне захоўванне аўдыя-, відэа- і іншых даных
Год выпуску 1982

Кампакт-дыск (англ.: compact disc, CD) — разнавіднасць аптычнага носьбіта інфармацыі з данымі, даступнымі толькі для чытання. Мае выгляд пластыкавага дыска з адтулінай у цэнтры, працэс чытання з якога ажыццяўляецца з дапамогай лазера. Дыск першапачаткова меркаваўся для захоўвання музыкі (вядомы як CD-Audio), пасля ён быў дапрацаваны для захоўвання і іншых лічбавых даных (файлаў) у двайковым выглядзе (г. зв. CD-ROM — англ.: Compact Disc Read Only Memory, кампакт-дыск толькі з магчымасцю чытання).

У далейшым з’явіліся кампакт-дыскі не толькі з магчымасцю чытання аднаразова занесенай на іх інфармацыі, але і з магчымасцю іх запісу і перазапісу (CD-R, CD-RW).

Пасля свайго з’яўлення, дыскі CD-R сталі папулярным сродкам распаўсюду праграмнага забеспячэння, камп’ютарных гульняў, мультымедыйных праграм і даных. Некаторыя кампакт-дыскі змяшчаюць адразу як камп’ютарныя даныя (праграмнае забеспячэнне), даступныя толькі на камп’ютары, так і відэа, аўдыя, тэксты і малюнкі, якія можна прайграваць у CD-прайгравальніку. Такія дыскі называюцца ўдасканаленымі (англ.: Enhanced CD).

Методыка запісу інфармацыі лазерным метадам на дыскі з’явілася яшчэ да стварэння камп’ютараў. Актыўную працу па стварэнні гэтай тэхналогіі вялі савецкія спецыялісты А. Прохараў і М. Басоў. Менавіта яны стварылі так званыя «халодныя» лазеры, якія пазней сталі прымяняцца не толькі пры стварэнні кампакт-дыскаў, але і пры вытворчасці рознай камп’ютарнай тэхнікі. У 1964 годзе савецкія навукоўцы сталі заслужанымі ўладальнікамі Нобелеўскай прэміі.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.