Каменяломнікакветныя | ||||||||||||
![]() Saxifraga aizoides | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Saxifragales Dumort. (1829) | ||||||||||||
Сямействы | ||||||||||||
| ||||||||||||
|
Каменяломнікакветныя (лац.: Saxifragales) — парадак двухдольных кветкавых раслін.
Асаблівасці біялогіі
Гэта шматгадовыя ці аднагадовыя травы, радзей паўхмызнякі ці хмызнякі. Лісты чаргаваныя або супраціўныя, вельмі рэдка кальчаковыя, простыя, цэльныя ці, радзей, лопасцевыя, звычайна без прылісткаў. Кветкі ў рознага роду суквеццях ці адзіночныя, звычайна двухполыя, актынаморфныя або, радзей, злёгку зігаморфныя, звычайна з двайным калякветнікам. Пялёсткі свабодныя або, радзей, больш-менш зрослыя, рэдка адсутнічаюць. Тычынкі ў аднолькавай колькасці з чашалісцікамі ці іх у два разы больш, свабодныя; пыльнікі ўскрываюцца падоўжнай шчылінай. Песцік апакарпны або цэнакарпны (сінкарпны ці паракарпны), звычайна са свабоднымі стылодыямі; завязь верхняя, паўніжняя ці ніжняя, з некалькімі або многімі семязачаткамі. Плады — каробачкі, шматлістоўкі ці ягадападобныя.
Сістэматыка
Паводле таксанамічнай сістэмы класіфікацыі APG II (2003), у склад парадку ўваходзяць наступныя сямействы:
- Сямейства Altingiaceae
- Сямейства Aphanopetalaceae
- Сямейства Cercidiphyllaceae
- Сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae)
- Сямейства Daphniphyllaceae
- Сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae)
- Сямейства Haloragidaceae
- Сямейства Hamamelidaceae
- Сямейства Iteaceae
- Сямейства Paeoniaceae
- Сямейства Penthoraceae
- Сямейства Peridiscaceae
- Сямейства Pterostemonaceae
- Сямейства Каменяломнікавыя (Saxifragaceae)
У больш ранняй сістэме класіфікацыі Кронквіста (1981, 1988) гэты парадак не прысутнічаў, а пералічаныя сямействы былі падзелены паміж парадкамі Ружавыя (Rosales), Hamamelidales і Haloragales. Аднак апынулася, што яны з'яўляюцца монафілетычнай групай, якія маюць агульнае сваяцтва з разідамі і астэрыдамі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
Спасылкі
- Каменяломнікакветныя: інфармацыя на сайце APWeb (англ.) (Праверана 20 красавіка 2010)