Камень філарэтаў — геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1972 г.). Знаходзіцца за 500 м на паўночны захад ад в. Карчова Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, ва ўрочышчы Кут, паблізу Туганавіцкага парку.
Валун сярэднезярністага граніту з крышталямі амфіболу. Даўжыня 4,1 м, шырыня 3 м, вышыня 1,9 м, у абводзе 13,9 м, аб'ём 12 м3, маса каля 32 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тысяч год таму са Скандынавіі.
Вядомы як месца сустрэч «філарэтаў», членаў канспіратыўнага таварыства патрыятычнай студэнцкай моладзі: А. Міцкевіча, Т. Зана, Я. Чачота, І. Дамейкі, Ю. Яжэўскага, Ф. Малеўскага і інш.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 519. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 469. — ISBN 5-85700-078-5.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 637, 658—659.
- Несцярчук Л. М. Палацы, паркі, замкі Баранавіцкага раёна. Гісторыя, стан, перспектывы. Брэст, 1999, стар. 62—66.
- Габрусь Т., Кулагін А., і інш. Страчаная спадчына. Мн., 1998, стар. 223—224.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.