Каменскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 9 снежня 1925 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | OMST[5] і KRAT[5] |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каменскі раён (руск.: Ка́менский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Камень-на-Обі.
Геаграфія
Раён размешчаны на поўначы края. Мяжуе з Круціхінскім, Панкрушыхінскім, Баеўскім, Цюменцаўскім, Шалаболіхінскім раёнамі края і Новасібірскай вобласцю.
Плошча — 3666,23 км².
Рэльеф — складкаватая паверхня Прыобскага плато. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −19,7 °C, ліпеня +18,9° C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 360 мм. Па тэрыторыі раёна працякае рака Об, праходзіць Кулундзінскі магістральны канал, азёры Горкае і Тэлеуцкае. Глебы — сярэднія чарназёмы, пясчаныя, саланцаватыя, саланчаковыя, балотныя. Растуць хвоя, бяроза, асіна, каліна. Фаўна: ліса, заяц-русак, тхор, калонак, вавёрка, з птушак — цецярук, глушэц.
Заўвагі
- 1 2 OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 9 кастрычніка 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- 1 2 (unspecified title) — 2016.