Камарынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Брагінскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Камарын |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва | 3 012[1] |
Часавы пояс | +2 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Кама́рынскі сельсавет (руск.: Комаринский сельский совет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Камарын. Знаходзіцца на поўдні раёна.
Гісторыя
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Камарын. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Бярозкаўскага, Карлаўскага і Кацічаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кіраўскага сельсавета[2].
17 лістапада 1959 года вёска Камарын атрымала статус гарадскога пасёлка, утвораны Камарынскі пасялковы савет. 26 верасня 1972 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне пассавета з Новаялчанскага сельсавета перададзена вёска Іванкі[3]. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска Скароднае[4]. 26 верасня 2006 года ў склад Камарынскага пассавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Верхнія Жары, Гдзень, Ніжнія Жары — скасаванага Верхнежароўскага сельсавета[5]. 20 жніўня 2008 года былі ліквідаваныя населеныя пункты Вяльмоў, Жалібор, Залессе, Калыбань, Крукі, Кулажын, Міхалёўка, Пасека, Пасудава, Прыстанскае, Чыкалавічы[6].
Зноў Камарынскі сельсавет утвораны 12 лістапада 2013 года ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці шляхам рэарганізацыі Камарынскага пассавета[7].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2766 чалавек[8], з іх 86,7 % — беларусы, 8,9 % — украінцы[9].
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт Брагінскага райвыканкама Архівавана 13 верасня 2019. (руск.)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 30 мая 2021.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
- ↑ Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района Архівавана 17 сакавіка 2018.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 276 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.