Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Крузе | |
---|---|
англ.: University of California, Santa Cruz | |
Арыгінальная назва | англ.: University of California, Santa Cruz |
Заснаваны | 1965 |
Студэнты | 19 494[1] |
Размяшчэнне | Санта-Круз, Каліфорнія, ЗША |
Сайт | ucsc.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Крузе (англ.: University of California, Santa Cruz) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Санта-Круз у штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка
Гэта адзін з дзесяці кампусаў у сістэме Каліфарнійскага ўніверсітэта. Ён размешчаны ля заліва Мантэрэй, на ўскрайку прыбярэжнага горада Санта-Круз, кампус месціцца на 810 га пагоркаў, парослых лясамі з выглядам на Ціхі акіян. Сярод выкладчыкаў універсітэта лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, лаўрэаты прэміі "Прарыў у галіне навук аб жыцці", 12 членаў Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, 28 членаў Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук і 40 членаў Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі. Дзевяць выпускнікоў універсітэта з'яўляюцца лаўрэатамі Пулітцэраўскай прэміі. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Універсітэт таксама з'яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў.
Структура
- Аддзяленне мастацтваў
- Аддзяленне гуманітарных навук
- Аддзяленне сацыяльных навук
- Аддзяленне прыродазнаўчых навук
- Школа інжынерыі
Гл. таксама
Заўвагі
- ↑ https://www.ucsc.edu/about/facts-figures.html Праверана 24 ліпеня 2020.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Крузе
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы