Каліфарнійскі ўніверсітэт у Мерседзе | |
---|---|
англ.: University of California, Merced | |
Арыгінальная назва | англ.: University of California, Merced |
Заснаваны | 2005 |
Студэнты | 9 018[1] |
Размяшчэнне | Мерсед, Каліфорнія, ЗША |
Сайт | ucmerced.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Мерседзе (англ.: University of California, Merced) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Мерсед у штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка
Гэта адна з дзесяці ўстаноў у сістэме Каліфарнійскага універсітэта. Заснаваны ў 2005 годзе, універсітэт з'яўляецца самай маладой установай у гэтай універсітэцкай сістэме. Асноўны кампус размешчаны прыкладна ў пяці мілях на поўнач ад Мерседа і знаходзіцца побач з возерам. Галоўны кампус займае каля 415 га, а агульная плошча зямлі, якая належыць універсітэту, складае каля 3316 га, уключаючы вялікія тэрыторыі запаведнікаў. Вялікія ўчасткі міндальных садоў і натуральных лугоў атачаюць універсітэт. Вучэльня прапануе больш за 60 праграм бакалаўрыяту і 18 праграм магістратуры. Універсітэт з'яўляецца адным з буйнейшых працадаўцаў у акрузе Мерсед і ўносіць каля 1,7 мільярда долараў у эканоміку рэгіёна.
Структура
- Школа інжынерыі
- Школа прыродазнаўчых навук
- Школа сацыяльна-гуманітарных навук і мастацтваў
- Школа медыцыны (фарміруецца)
Гл. таксама
Заўвагі
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каліфарнійскі ўніверсітэт у Мерседзе
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы