Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Сан-Бернардына | |
---|---|
англ.: California State University, San Bernardino | |
Арыгінальная назва | англ.: California State University, San Bernardino |
Заснаваны | 1965 |
Студэнты | 19 689[1] і 16 057[2] |
Размяшчэнне | Сан-Бернардына, Каліфорнія, ЗША |
Сайт | csusb.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Сан-Бернардына (англ.: California State University, San Bernardino) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Бернардына ў штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка
Заснаваны ў 1965 годзе, універсітэт з'яўляецца часткай сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Галоўны кампус займае 178 га ў акрузе Сан-Бернардына з філіялам плошчай 16 га ў Палм-Дэзерце, адкрытым у 1986 годзе. Восенню 2020 года ва ўніверсітэце налічвалася 19,5 тысяч студэнтаў. Восенню 2019 года ва ўніверсітэце было 505 выкладчыкаў, з якіх 385 (76%) былі штатнымі. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю, прапануючы ступень бакалаўра па 123 праграмах, ступень магістра па 61 праграме, дзве праграмы аспірантуры.
Структура
- Каледж мастацтваў і літаратуры
- Каледж прыродазнаўчых навук
- Каледж сацыяльных і паводніцкіх навук
- Каледж бізнесу і дзяржаўнага кіравання
- Каледж адукацыі
- Каледж пашыранага навучання
Гл. таксама
Заўвагі
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Сан-Бернардына
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы