Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе
англ.: California State University, Los Angeles
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: California State University, Los Angeles
Заснаваны 1947
Студэнты 26 745[1] і 22 959[2]
Размяшчэнне Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Сайт calstatela.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе (англ.: California State University, Los Angeles) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лос-Анджэлес у штаце Каліфорнія, ЗША.

Агульная характарыстыка

Вучэльня была заснавана ў 1947 годзе як Лос-Анджэлескі дзяржаўны каледж, які быў перайменаваны ў Каліфарнійскі дзяржаўны каледж у Лос-Анджэлесе ў 1964 годзе. Універсітэт атрымаў сваю цяперашнюю назву ў 1972 годзе, калі стаў часткай сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Універсітэт прапануе 142 праграмы атрымання ступені бакалаўра, 122 праграмы магістратуры і 4 праграмы аспірантуры. Вучэльня мае афіцыйны статус іспанамоўнай установы адукацыі. Універсітэцкі кампус знаходзіцца прыкладна за 8 км на паўночны ўсход ад цэнтра Лос-Анджэлеса.

Структура

  • Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
  • Каледж прыродазнаўчых і грамадскіх навук
  • Каледж інжынерыі, камп'ютарных навук і тэхналогій
  • Каледж бізнесу і эканомікі
  • Каледж адукацыі
  • Каледж мастацтваў і літаратуры
  • Каледж прафесійнай і глабальнай адукацыі
  • Каледж этнічных студый
  • Ганаровы каледж

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
  2. U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel)National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.