Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Іст-Бэй | |
---|---|
англ.: California State University, East Bay | |
Арыгінальная назва | англ.: California State University, East Bay |
Заснаваны | 1957 |
Студэнты | 16 253[1] |
Размяшчэнне | Хейвард, Каліфорнія, ЗША |
Сайт | csueastbay.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Іст-Бэй (англ.: California State University, East Bay) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Хейвард у штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка
Вучэльня з'яўляецца часткай сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта і прапануе 136 праграм бакалаўрыяту і 60 магістратуры. Заснаваны ў 1957 годзе, універсітэт сёння налічвае амаль 14 000 студэнтаў. Па стане на восень 2021 года ў ім налічвалася 863 выкладчыка, з якіх 358 (41%) знаходзіліся ў штаце. Буйнейшы і старэйшы кампус універсітэта знаходзіцца ў горадзе Хейвард з дадатковымі цэнтрамі ў бліжэйшых гарадах Окленд, Конкард і некалькіх іншых месцах па ўсім рэгіёне Іст-Бэй у раёне заліва Сан-Францыска. Установа змяніла сваю назву з Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Хейвардзе на сваю цяперашнюю назву ў 2005 годзе.
Структура
- Каледж літаратуры, мастацтваў і сацыяльных навук
- Каледж прыродазнаўчых навук
- Каледж бізнесу і эканомікі
- Каледж адукацыі і сумежных студый
Гл. таксама
Заўвагі
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Іст-Бэй
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы