Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт у Сан-Луіс-Абіспа | |
---|---|
англ.: California Polytechnic State University, San Luis Obispo | |
Арыгінальная назва | англ.: California Polytechnic State University, San Luis Obispo |
Заснаваны | 1901 |
Студэнты | 22 440[1] і 21 089[2] |
Размяшчэнне | Сан-Луіс-Абіспа, Каліфорнія, ЗША |
Сайт | calpoly.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт у Сан-Луіс-Абіспа (англ.: California Polytechnic State University, San Luis Obispo) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Луіс-Абіспа ў штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка
Гэта старэйшы з трох політэхнічных універсітэтаў у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт арганізаваны ў шэсць каледжаў, якія прапануюць 65 праграм атрымання ступеняў бакалаўра і 39 магістра. Акадэмічны акцэнт робіцца на спалучэнні тэхнічных і прафесійных навучальных праграм з гуманітарнымі навукамі і мастацтвам.
Структура
- Каледж сельскай гаспадаркі, харчавання і аховы навакольнага асяроддзя
- Каледж архітэктуры і экалагічнага дызайну
- Каледж бізнесу
- Каледж інжынерыі
- Каледж вольных мастацтваў
- Каледж прыродазнаўства і матэматыкі
Гл. таксама
Заўвагі
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт у Сан-Луіс-Абіспа
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.