Каліст
Род дзейнасці святар
Дата смерці 1662
Грамадзянства
Веравызнанне праваслаўе

Каліст III (Дарафеевіч-Рытарайскі) (? — не раней 1664) — дзеяч праваслаўнай царквы.

Родам, напэўна, з Украіны. Ігумен Віцебскага Маркава манастыра. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) намеснік Полацкай епархіі (прызначаны ў 1656 годзе маскоўскім патрыярхам Ніканам). 3 1657 года епіскап полацкі і віцебскі (з часовым далучэннем да епархіі сумежных Магілёўскай воласці і Ашмянскага павета). Актыўны праваднік царкоўнай палітыкі царскага ўрада на акупаванай тэрыторыі ВКЛ (рэвізія стаўленых грамат праваслаўных святароў, забарона уніяцкага набажэнства, вяртанне маёнткаў, якія перайшлі да каталіцкай або уніяцкай царквы і інш.). Удзельнік Маскоўскага сабора 1660 года па справе Нікана. Аўтар шэрага літаратурна-публіцыстычных твораў.

Літаратура

  • Антонаў В. Каліст // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я. К. Анішчанка [і інш.]. Том 2: К — Я. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 20.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.