Калінавы мост — у беларускай міфалогіі і фальклоры мост, які звязваў чалавечы свет са светам смерці. Ноччу ці ў пераходныя тэрміны сутак (вечар, сутонне, раніца) мост рабіўся зонай кантакту чалавека з нячыстай сілай ці пачварамі, а днём ці на світанку — месцам сустрэчы з прадстаўнікамі боскай сферы.

Літаратура

  • Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.