Калібан | |
---|---|
спадарожнік Урана | |
| |
(абведзены) | |
Гісторыя адкрыцця | |
Першаадкрывальнік | Глэдмен, Нікалсан, Бернс і Кавеларс |
Дата адкрыцця | 6 верасня 1997 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 7.168.879 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,082347 |
Перыяд абарачэння | 579,379 д |
Нахіл арбіты | 139,6813° |
Даўгата ўзыходнага вузла | 174,9928° ° |
Аргумент перыцэнтра | 339,4621° ° |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | ~72 км |
Плошча паверхні | ~16 000 км² |
Маса | ~7,4×1017 кг |
Шчыльнасць | ~1,5 г/см³ |
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі | 2,7 гадзіны |
Альбеда | 0,04 |
Тэмпература паверхні | ~64 K |
Калібан (англ.: Caliban) — другі па велічыні нерэгулярны спадарожнік Урана. Звяртаецца ў зваротным кірунку.
Калібан быў адкрыты 6 верасня 1997 года Глэдманам, Нікалсанам, Бернсам і Кавеларсам з дапамогай 200-цалёвага тэлескопа Паламарскай абсерваторыі разам з Сікараксай і атрымаў часовыя абазначэнні S/1997 U 1 і Уран XVI. Спадарожнік названы ў гонар дзеючай асобы п'есы Уільяма Шэкспіра «Бура». Дыяметр спадарожніка 72 кіламетры (альбеда прыкладна 0.04), гэта другі па велічыні нерэгулярны спадарожнік Урана пасля Сікараксы. Элементы арбіты маюць падобныя рысы з элементамі арбіты Стэфана. Можна зрабіць здагадку аб іх агульным паходжанні. Перыяд звароту вакол уласнай восі 2.7 гадзіны атрыманы з крывой бляску спадарожніка. Па некаторых дадзеных Калібан мае злёгку чырвоны колер (BV = 0.83 VR = 0.52 [3], BV = 1.23 VR = 0.47) больш чырвоны Сікараксы, але менш чырвоны, чым вялікая частка аб’ектаў Пояса Койпера.
Зноскі
Спасылкі
- Caliban Profile Архівавана 1 жніўня 2007. by NASA’s Solar System Exploration
- David Jewiit pages
- Scott Sheppard pages
- Эфемерыды IAU-NSES
- Элементы арбіты NASA JPL