Э́ра (ад лац.: aera — зыходная лічба) у храналогіі — пачатковы момант сістэмы летазлічэння, а таксама сама сістэма летазлічэння.
Напрыклад,
- хрысціянская, ці новая, эра (наша эра: лік гадоў ад даты нараджэння Ісуса Хрыста),
- мусульманская эра (хіджра; ад даты перасялення Мухамеда з Меккі ў Медзіну, паводле мусульманскай традыцыі, у 622),
- іудзейская эра (ад «стварэння свету» 6.10.3761 да н.э.),
- старажытнагрэчаская эра «па алімпіядах» (ад 776 да н.э.),
- рымская эра (ад заснавання Рыма, паводле традыцыі 21.4.753 да н.э.),
- візантыйская эра (ад «стварэння свету» 1.9.5509 да н.э. або 1.3.5508 да н.э.).
Літаратура
- Эра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. С. 147.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.