Кальчужны койф або капюшон — (па-англійску: mail coif) — капюшон з кальчугі, які бараніў галаву, мог быць як часткай хаўберка, так і насіцца асобна.
Першапачаткова складаў з кальчугай адзінае цэлае, у другой палове XIII ст. (а па іншых дадзеных, яшчэ ў сярэдзіне XII ст.) стаў вырабляцца асобна[1]. Па-над койфам звычайна апранаўся канічны «нарманскі» шлем, які да канца XII стагоддзя змяніў топфхэльм. У XIV ст. на змену койфу прыйшоў бацынет з барміцай.
Кальчуга ў Заходняй Еўропе выкарыстоўвалася з часоў антычнасці, аднак яна дрэнна трымае сякучыя і колючыя ўдары і з канца першага тысячагоддзя нашай эры ёй аддавалі перавагу пласціністыя і лускаватыя даспехі. З XI стагоддзя, са з’яўленнем у коннікаў вялікіх міндалепадобных шчытоў, якія зачынялі іх ад аблічча да сярэдзіны галёнкі, кальчуга зноў стала папулярнай, прыкрываючы цела ад выпадковых і слізгальных удараў. Па-над кальчужным капюшонам апранаўся нарманскі шлем, паколькі ж ад прамога ўдару сам капюшон не ратаваў: на Готландзе былі раскапаныя чэрапа ў пасечаных папярочным ударам кальчужных капюшонах. У XIII стагоддзі з’яўляюцца топфхэльмы, якія апраналі на адмысловую, з тоўстым мяккім валікам-вянком, шапку, надзетую па-над кальчужным капюшонам. Узмацненне наступальнага ўзбраення, у прыватнасці развіццё арбалетаў і алебардаў, прывяло да замены кальчужнага койфу на бацынет.[2]
Зноскі
- ↑ Peirce, Ian. Anglo- Norman studies XV: proceedings of the XV Battle Conference and of the XI Colloquio Medievale of the Officina di Studi Medievali, 1992 / Ed. Chibnall, Marjorie. — Boydell & Brewer, 1992. — P. 254-256. — 315 p. — ISBN 0851153364.
- ↑ О Бальмунге, Дюрендале и их хозяевах (руск.). Вокруг Света. www.vokrugsveta.ru (28 сакавіка 1975). Праверана 3 мая 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Гл. таксама
- Койф