Кальцыт | |
---|---|
Кальцыт з Місуры, ЗША | |
Формула | CaCO3 |
Сінгонія | Трыганальная |
Колер | Бясколерны, белы, ружовы, жоўты, карычневы |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Шкляны |
Празрыстасць | Празрысты |
Цвёрдасць | 3 |
Спайнасць | Вельмі дасканалая |
Злом | Ракавісты |
Шчыльнасць | 2,71 г/см³ |
Паказчык пераламлення | nω = 1,640—1,660 nε = 1,486 |
Кальцыт, вапнавы шпат — мінерал (CaCO3) з групы карбанатаў, адна з прыродных формаў карбанату кальцыю. Выключна шырока распаўсюджаны на паверхні Зямлі, пародаўтваральны мінерал. Кальцытам складзеныя вапнякі, крэйдавыя пароды, мергель, карбанатыты. Кальцыт — самы распаўсюджаны біямінерал: ён удзельнічае ў будове вельмі шматлікіх жывых арганізмаў, у складзе ракавін і касцей.
Карбанат кальцыю мае і іншую (рамбічную) паліморфную мадыфікацыю — араганіт.
Назва прапанавана Гайдзінгерам у 1845 годзе і паходзіць, як і назва хімічнага элемента, ад лац. calx (род.п. calcis) — вапна.
Спасылкі
- Кальцыт у базе webmineral.com (англ.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.