Кальмук | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Матэрыял | бавоўна[1] |
Метад вырабу | варсаванне[d][1] |
Кальмук (англ.: Calmuc, ням.: Kalmuck) — шчыльная баваўняная тканіна[2], варсаваная з абодвух бакоў.
Выткана саржавым або атласным перапляценнем, звычайна з падвойным утком, або як падвойная тканіна з пераплётнай асновай.
Правы бок тканіны варсуецца так, каб ворс закрываў пляценне. Тканіна вырабляецца аднакаляровай або з прынтам, мае мяккую пухнатую паверхню, вельмі добра паглынае і цеплаізалюе[3].
Выкарыстанне
З кальмука робяць коўдры, ахоўныя чахлы і наматраснікі, часткі нацыянальных касцюмаў, тканіны тэхнічнага прызначэння, зімовую спецыяльную вопратку, халаты і інш[4].
Паводле некаторых (неабгрунтаваных) сцвярджэнняў, назва кальмук павінна паходзіць ад мангольскіх калмыкаў, якія, як мяркуецца, прывезлі гэтыя тканіны ў Цэнтральную Еўропу ў якасці покрываў для конскіх сёдлаў у сярэднявеччы.
Зноскі
- 1 2 3 4 Tortora P. G., Merkel R. S. calmuc (sense 3)pages // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 87.
- ↑ cz.texsite.info(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2023. Праверана 11 ліпеня 2023.
- ↑ T. Meyer zur Capellen: Lexikon der Gewebe, Deutscher Fachverlag, Frankfurt/Main 2001, ISBN 3-87150-725-3, str. 184—185
- ↑ stoffe-hemmers.de .
Літаратура
- Talavášek: Tkalcovská poudska, SNTL Prague 1980, p. 143