Горад
Калькута
бенг.: কলকাতা, англ.: Kolkata
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
22°32′22″ пн. ш. 88°21′50″ у. д.
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
185 км²
Вышыня цэнтра
9 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
5 080 519 чалавек (2009)
Шчыльнасць
27 462 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+91 33
Паштовыя індэксы
700001 — 700157
Аўтамабільны код
WB-01, WB-02, WB-03, WB-04
Афіцыйны сайт
kolkatamycity.com (англ.)
Калькута на карце Індыі
Калькута (Індыя)
Калькута

Калькута (бенг.: কলকাতা, ІРА: ['kolkat̪a], англ.: Kolkata; ранейшая назва Calcutta) — горад у Індыі, сталіца штату Заходняя Бенгалія. Насельніцтва ў межах горада на 2009 год: 5.080 тыс. чалавек. Насельніцтва горада разам з прыгарадамі складае 15.414 тыс. чалавек.

Гісторыя

— горад Індыі і цэнтр індыйскага штата Заходняя Бенгалія. Калькута з'яўляецца камерцыйнай сталіцай Усходняй Індыі, размешчанай на ўсходнім беразе ракі Хуглі[1]. У горадзе пражывае 4,5 мільёну жыхароў, агульнае насельніцтва, уключаючы прыгарады, складае каля 15,7 мільёна чалавек, што робіць яго трэцім па колькасці насельніцтва ў краіне і трынаццатым у свеце. Горад таксама займае восьмы радок у спісе паводле велічыні гарадской агламерацыі ў свеце[2].

Калькута служыла сталіцай Індыі падчас брытанскага валадарства да 1911 года, калі ў сувязі з неспрыяльным геаграфічным становішчам і ростам нацыяналістычных настрояў у Бенгаліі, сталіца была перанесена ў Нью-Дэлі. Падчас знаходжання ў статусе сталіцы горад з'яўляўся цэнтрам адукацыі, навукі, культуры і палітыкі ў Індыі, але, пачынаючы з гадоў незалежнасці краіны ў 1947 годзе, горад апынуўся ў стане стагнацыі эканомікі. З пачатку XXI стагоддзя эканамічнае амаладжэнне прывяло да паскарэння росту горада. Як і іншыя буйныя гарады Індыі, Калькута працягвае змагацца з праблемамі выклікаными вынікамі ўрбанізацыі, як забруджванне навакольнага асяроддзя і заторы на дарогах. Нягледзячы на ўсе праблемы, горад застаецца дамінуючым і буйнейшым адукацыйным і культурным цэнтрам Усходняй Індыі.

Гісторыя

Архелагічныя даследванні сведчаць аб тым, што рэгіён Калькуты быў заселены больш чым за два тысячагоддзі таму[3]. Аднак зафіксаваная гісторыя пачалася з прыходам англійскай гандлёвай кампаніі Ост-Індыі ў 1690 годзе, калі яна замацоўвалася ў Бенгаліі.

Горад заснаваны Брытанскаю Ост-Індыйскаю кампаніяй ў 1699 на месцы вёсак Коліката (якая дала гораду яго назву), Шутануці і Гобіндапур. Джоб Чарнак, кіраўнік гэтай гандлёвай кампаніі, традыцыйна лічыцца заснавальнікам горада[4]. Аднак некаторыя навукоўцы ў апошні час аспрэчваюць гэта меркаванне, і згодна з рашэннем Вышэйшага суда, якое было зроблена ў 2003 годзе, горад афіцыйна не мае канкрэтнага заснавальніка[5].

Да XVIII стагоддзя Калькута знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Магольскіх імператараў, аднак фактычнымі кіраўнікамі былі навабы Бенгаліі. Тэрыторыя, дзе зараз размяшчаецца горад быў праданы брытанскай Ост-Індскай кампаніі ў 1698 годзе, насуперак жаданню мясцовых навабаў[6]. У канцы XVII стагоддзя англічане пабудавалі форт, дзеля ўзмацнення свайго ўплыву ў рэгіёне і з-за пагрозы з боку іншых еўрапейскіх каланізатараў, як галандаў, партугальцаў і французаў, форт меў назву Форт-Уільям[7]. Калькута была абвешчана сталіцай рэгіёна, а потым і ўсёй Бенгаліі. Сутыкнуўшыся з частымі сутычкамі з французскімі сіламі, у 1756 годзе брытанцы ўзяліся за мадэрнізацыю сваіх умацаванняў, але супраць гэтага выступіў наваб Бенгаліі Сірадж уд-Даула, які неўзабаве захапіў Форт-Уільям у тым жа годзе. На наступны год сіламі сіпаеў і англійскіх салдат на чале з генералам Робертам Клайвам горад быў адбіты, а сам наваб забіты. Калькута набыла статус сталіцы Брытанскай Індыі ў 1772 годзе. У пачатку XIX стагоддзя балоты, якія атачаюць горад былі асушаны і горад пашырыўся да самай ракі Хуглі. Рычард Уэлслі, генерал-губернатар у 17971805 гадах, у значнай ступені спрыяў росту горада і яго архітэктурнаму выгляду, што прывяло да з'яўлення мянушкі «Горад палацаў»[8].

Помнік брытанскай концы ў Калькуце

У 1850-х гадах, Калькута была падзелена на дзве асобныя зоны — брытанскую, таксама вядомую як «Белы горад», і індыйскую вакол Паўночнай Калькуты[9]. Горад прайшоў хуткі прамысловы рост з пачатку 1850-х гадах, асабліва ў тэкстыльнай і джутавай прамысловасці: гэта выклікала масавы прыток інвестыцый брытанскіх кампаній у інфраструктуру, як будаўніцтва чыгункі і тэлеграфнага злучэння. Сінтэз брытанскай і індыйскай культуры прывёў да з'яўлення новага класа Бабу ў індыйскім грамадстве, члены якой часцяком з'яўляліся чыноўнікамі і спецыялістамі і, як правіла, належалі да вышэйшай касты. З 1864 па 1911, Калькута была зімняй сталіцай, але летам сталічныя функцыі выконвала Шымла. У 1911 сталіца была перанесена ў Нью-Дэлі.

XIX стагоддзе, дзякуючы сацыяльна-культурным рэформам, часцяком згадваецца як Бенгальскі Рэнесанс ў выніку агульнага культурнага ўзняцця людзей. Паступова Калькута стала цэнтрам індыйскага руху за незалежнасць, асабліва рэвалюцыйных арганізацый. У 1905 годзе Бенгалія была падзелена на дзве часкті за пагрозы ўзросту пацыянальна-вызваленчага руху, аднак у 1911 годзе вобласць зноў уз'ядналіся. Гэтыя дзеянні, нараўне з адміністрацыйна нязручным размяшчэннем Калькуты ва ўсходнія ўскраіне Індыі, заахвоціла брытанскае кіраўніцтва з'ехаць і размясціць сталіцу ў Нью-Дэлі ў 1911 годзе[10].

Горад і порт бамбардзіраваліся некалькі разоў японцамі падчас Другой сусветнай вайны[11]. Першы раз 20 снежня 1942 года, апошні — 24 снежня 1944 года. Падчас вайны, мільёны людзей памерлі ад голаду, які панаваў у Бенгаліі ў 1943 годзе, выкліканы спалучэннем ваенных, адміністрацыйных і прыродных фактараў. У 1946 годзе, патрабаванне стварэння мусульманскай дзяржавы прывяло да буйнамаштабнага міжабшчыннага гвалту, ў выніку чаго загінула больш за 4 тысячы чалавек[12]. Падзел Брытанскай Індыі таксама стварыў моцны зрух у дэмаграфічным плане, бо вялікая колькасць мусульман з'ехала ва Усходні Пакістан, у той час як сотні тысяч індусаў беглі ў горад з усходу. У 1960-я і 1970-я з-за масавых стачак і гвалтоўнага марксісцка-мааісцкага руху наксалітаў эканоміка гораду прыйшла ў заняпад[13]. У 1971 годзе падчас вайны за незалежнасць Бангладэш назіраўся масавага прытоку тысяч уцекачоў у Калькаце, што таксама дрэнна адбілася на эканамічным стане гораду. У сярэдзіне 1980-х гадах, Бамбей дагнаў Калькуту ў паказчыку па густанаселенасці гарадоў у Індыі. У 1985 годзе Раджыў Гандзі, згадаў Калькуту, як «паміраючы горад» з-за сацыяльных і палітычных праблем апошяга. Аднаўленне эканомікі гораду набірае абароты пасля ўдалых эканамічных рэформ уведзеным цэнтральным урадам у сярэдзіне 1990-х гадоў. З 2000 года дзякуючы інфармацыйным тэхналогіям ажыўляецца рост застойнай эканомікі гораду, таксама рост назіраецца ў сектары апрацоўчай прамысловасці[14].

Геаграфія

Калькута размешчана ва ўсходняй частцы Індыі ў дэльце ракі Ганг на вышыні ў дыяпазоне ад 1,5 да 9 метраў. Горад цягнецца ўздоўж берагоў ракі Хуглі ў напрамку поўнач-поўдзень. Значная частка горада была першапачаткова да зясялення велізарнымі водна-балотнымі ўгоддзямі, асушанымі на працягу дзесяцігоддзяў, каб размесціць насельніцтва, колькасць якога стала расла[15].

Як і на вялікай частцы Інда-Гангскай раўніны ў Калькуце пераважаюць глебы алювіяльнага тыпу. Адклады Чвартовага перыяду складаюцца з гліны, глею, розных гатункаў пяску і жвіру, якія ляжаць у аснове горада. Гэтыя адклады заціснуты паміж дзвюма слоямі гліны, ніжняя залягае на глыбіні ад 250 да 650 метраў, а верхняя ў дыяпазоне ад 10 да 40 метраў у таўшчыню[16]. Паводле дадзеных Бюро індыйскіх стандартаў, горад трапляе пад сэйсмалагічную зону і мае адзнаку 3 з 5, паводле гэтаму паказчыку.

Клімат

Калькута мае трапічны клімат са сярэднегадавой тэмпературай 26,8 °C, сярэднемесячныя тэмпературы змяняюцца ад 19 °C да 30 °C. Лета ёсць гарачае і вільготнае з тэмпературамі каля 30 °C, падчас сухога сезона з мая па чэрвень тэмпературы часцяком перавышаюць 40 °C. Узімку тэмпературы могуць апускацца да 9 °С—11 °C. Самая высокая калі-небудзь зафіксаваная тэмпература ў горадзе складае 43,9 °C, самая нізкая — 5 °C. У сярэднім, самы спякотны месяц года ёсць май, самы халодны — студзень. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў складае 1582 мм, вялікая яго частка прыносіцца паўднёва-заходнімі мусонамі. Самы высокі ўзровень ападкаў адзначаецца ў жніўні, каля 306 мм.

Клімат Калькуты
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 26,4 29,1 33,5 35,3 35,4 34,0 32,3 32,1 32,4 32,3 30,3 27,0 31,7
Сярэдняя тэмпература, °C 20,1 23,0 27,6 30,2 30,7 30,3 29,2 29,1 29,1 28,2 24,9 20,8 26,9
Сярэдні мінімум, °C 13,8 16,9 21,7 25,1 26,0 26,5 26,1 26,1 25,8 23,9 19,6 14,5 22,2
Норма ападкаў, мм 11 30 35 60 142 288 411 349 288 143 26 17 1 800
Крыніца: Ганконгская абсерваторыя

Насельніцтва

Рэлігія ў Калькуце
Рэлігія Адсотак
індуісты
 
73%
мусульмане
 
23%
хрысціяне
 
2%
джайністы
 
1%

Паводле дадзеных на 2011 год насельніцтва горада складае 4,486,679 чалавек, гарадская агламерацыя з'яўляецца домам для 13,2 млн чалавек (на 2001 год). Гендэрныя суадносіны ўяўляе сабой наяўнасць 928 жанчын на 1000 мужчын. Узровень пісьменнасці ў Калькуце складае 81 %, што значна вышэй за сярэдні паказчык па краіне. Узровень росту насельніцтва — каля 4,1 %, што ніжэй за іншыя індыйскія гарады-мільённікі.

Большую частку насельніцтва складаюць бенгальцы, меншасці прадстаўлены біхарцамі, англа-індыйцамі, кітайцамі, армянамі, грэкамі, тыбетцамі і рознымі народамі Індыі. Да XX стагоддзя ў горадзе пражывала яўрэйская дыяспара, аднак са стварэннем дзяржавы Ізраіль большасць з іх вырашыла з'ехаць туды. Кітайская дыяспара таксама значна скарацілася за XX стагоддзе, але тым не менш у Калькаце знаходзіцца адзіны ў Індыі Чайнатаўн​​. Найбольш распаўсюджаная мова — бенгальская. 73 % насельніцтва складаюць індуісты, 23 % — мусульмане, 2 % — хрысціяне, 1 % — джайністы.

Эканоміка

Калькута з'яўляецца асноўным камерцыйным, фінансавым і бізнес-цэнтрам Усходняй Індыі і паўночна-ўсходніх штатаў. У горадзе размяшчаецца Калькуцкая фондавая біржа, якая з'яўляецца другой па велічыні біржай у краіне[17].

Да нядаўняга часу, у нефармальным сектары эканомікі працавала звыш 40 % ад колькасці ўсім працаўнікоў[18]. Так напрыклад, прыдарожныя вулічныя гандляры зарабілі ў агульнай колькасці 2 млрд у пераліку на долары ЗША ў 2005 годзе[19]. Дзяржаўныя і федэральныя служачыя складаюць значную частку працоўнай сілы гораду. У Калькуце таксама існуе вялікая колькасць некваліфікаванай і паўкваліфікаванай працы для насельніцтва, нараўне з іншай працай, якая патрабуе наяўнасць пэўнай кваліфікацыі. Як і ў многіх іншых індыйскіх гарадох, інфармацыйныя тэхналогіі сталі асноўным паводле росту сектарам у Калькуце з канца 1990-х гадоў. Кожны год ІТ-сектар пашыраецца на 70 %, што ўдвая больш за сярэдні паказчык па краіне. У апошнія гады назіраецца прыток інвестыцый у жыллёвую інфраструктуру, сярод такіх праектаў вылучаюцца праекты кампаній Tata Housing Development Company, DLF Limited і Unitech Group. У Калькуце месцяцца многія прамысловыя аб'екты буйных індыйскіх карпарацый, якія займаюцца вытворчасцю пачынаючы ад электронікі і сканчваючы джутам. Некаторыя вядомыя кампаніі маюць свае штаб-кватэры ў горадзе, як ITC Limited, India Government Mint, Kolkata, Haldia Petrochemicals, Exide Industries, Hindustan Motors, Britannia Industries, Bata India, Birla Corporation, CESC Limited, RPG Group, Texmaco Limited, Bengal Ambuja, Philips India, Eveready Batteries, Coal India Limited, Damodar Valley Corporation, PwC India і Peerless Group. У апошні час розныя падзеі, як адчыненне перавалу Нату-Ла, прывялі да павілічэння гандлю паміж Індыяй і Кітаем, а таксама выклікалі вялікую цікавасць да рэгіёна з боку інвестараў. Калькута з'яўляецца важным цэнтрам банкаўскай справы і фінансаў. У цяперашні час у горадзе размяшчаецца штаб-кватэры трох буйных нацыяналізаваных банкаў краіны.

Транспарт

Грамадскі транспарт Калькуты ўключае метрапалітэн, сістэму прыгарадных чыгунак, аўтобусную і трамвайную сетку. Горад добра злучаны чыгункамі з іншымі рэгіёнамі краіны, у Калькуце знаходзяцца штаб-кватэры Усходняй і Паўднёва-Усходняй зон індыйскай чыгункі. Калькуцкі метрапалітэн ёсць найстарэйшы ў Індыі, ён быў адчынены ў 1984 годзе. Сістэма ўключае адну лінію, працягнутую з поўдня на поўнач уздоўж ракі Хуглі на 22,3 км. Акрамя таго некалькі ліній знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва і распрацоўкі. Таксама маецца развітая сістэма аўтобусных маршрутаў, у горадзе ў гэтай сферы дзейнічаюць тры кампаніі Calcutta State Transport Corporation (CSTC), South Bengal State Transport Corporation (SBSTC), West Bengal Surface Transport Corporation (WBSTC).

Калькута з'яўляецца адзіным горад у Індыі, які мае сістэму трамвайных ліній. Недахоп дарог і зручных транспартных паведамленняў з'яўляецца важнай праблемай горада і служыць прычынай шматлікіх затораў. Міжнародны аэрапорт імя Нетаджы Субхаса Чандры Боса ў мястэчку Дум-Дум прымае як міжнародныя, так і мясцовыя рэйсы, ён размешчаны прыкладна ў 17 км ад цэнтра Калькуты. Калькута ёсць найбуйнейшы рачны порт ва Усходняй Індыі.

Сродкі масавай інфармацыі

Найбольш распаўсюджаныя ў Калькуце газеты на бенгальскай: Anandabazar Patrika, Bartaman, Sangbad Pratidin, Jago Bangla, Aajkaal, Dainik Statesman, Ganashakti. Газеты на англійскай: Times of India, Hindustan Times, The Hindu, The Indian Express, The Statesman, The Telegraph і Asian Age. Выходзяць дзелавыя штодзённыя газеты The Economic Times, The Financial Express, Business Line і Business Standard.

Агульнаіндыйскае радыё, нацыянальная радыёвяшчальная станцыя, ажыццяўляе вяшчанне ў Калькуце на некалькіх АМ-хвалях[20], таксама тут працуе 12 FM-радыёстанцый (з іх дзве таксама належаць Агульнаіндыйскаму радыё)[21]. Індыйская дзяржаўная тэлевізійная кампанія, Doordarshan, забяспечвае на тэрыторыі горада прыём двух бясплатных тэлеканалаў, у той час як мноства прыватных тэлеканалаў, якія вяшчаюць на англійскай, бенгальскай, хіндзі, даступныя праз кабельныя сеткі, спадарожнікавы прыём і інтэрнэт-падпіску[22][23][24].

Спорт

Найбольш папулярныя віды спорту — крыкет і футбол. 12 красавіка 2004 года ў Калькуце адбылася першая ў гісторыі гульня ў рашбол. Калькута — самы «футбольны» горад краіны, тут грунтуюцца найбольш знакамітыя індыйскія футбольныя клубы, сярод якіх Mohun Bagan AC, Kingfisher East Bengal FC, Prayag United SC і Mohammedan Sporting Club[25][26]. Футбольная ліга Калькуты, заснаваная ў 1898 годзе, — найстарэйшая футбольная ліга ў Азіі[27]. Горад вядомы сваімі ёмістымі стадыёнамі, так, Salt Lake Stadium, таксама вядомы як Yuva Bharati Krirangan, на 2010 год з'яўляўся другім па ёмістасці футбольным стадыёнам свету (120 тыс. чалавек)[28].

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. The Monthly Repository and Library of Entertaining Knowledge. 1833. ст. 338.
  2. «World Urbanization Prospects: The 2005 revision». Un.org
  3. «Pre-Raj crown on Clive House- Abode of historical riches to be museum». The Telegraph, Kolkata, India.
  4. «Kolkata: History» Архівавана 10 мая 2007. Calcuttaweb.com.
  5. Gupta, Subhrangshu (18 May 2003). Job Charnock not Kolkata founder: HC Says city has no foundation day». Nation (The Tribune).
  6. Bangiya Sabarna Katha Kalishetra Kalikatah by Bhabani Roy Choudhury, Manna Publication. ISBN 81-87648-36-8
  7. «William, Fort». Encyclopædia Britannica.
  8. Dutta, Krishna (2003). «Calcutta; A Cultural and Literary History»(недаступная спасылка). Interlink Books. ISBN 978-1-902669-59-5.
  9. Hardgrave, Jr, Robert L. (1990). A Portrait of Black Town: Balthazard Solvyns in Calcutta, 1791—1804.In Pratapaditya Pal. Changing Visions, Lasting Images: Calcutta Through 300 Years. Bombay: Marg Publications. pp. 31-46. ISBN 81-85026-11-4.
  10. Hall, P (2002). Cities of Tomorrow. Blackwell Publishing. pp. 198—206. ISBN 0-631-23252-4.
  11. Randhawa K. «The bombing of Calcutta by the Japanese». BBC.
  12. Suhrawardy HS «Direct Action Day» Архівавана 14 сакавіка 2006.. Memoirs of Huseyn Shaheed Suhrawardy. University Press of Bangladesh.
  13. «Calcutta». Encyclopedia Britannica Online.
  14. «Rising Kolkata's winners and losers». BBC Radio 4's Crossing Continents.
  15. «An Introduction». History of Kolkata. Catchcal.com.
  16. Bunting SW, Kundu N, Mukherjee M. «Situation Analysis. Production Systems and Natural Resources Use in PU Kolkata» Архівавана 5 мая 2006.. Institute of Aquaculture, University of Stirling, Stirling, UK. p. 3.
  17. «Genesis and Growth of the Calcutta Stock Exchange». Calcutta Stock Exchange Association Ltd.
  18. Chakravorty S (2000). «From Colonial City to Global City? The Far-From-Complete Spatial Transformation of Calcutta»
  19. Ganguly, Deepankar. «Hawkers stay as Rs. 265 crore talks». The Telegraph
  20. AIR Stations(недаступная спасылка). // allindiaradio.org. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2012. Праверана 2012-3-26.
  21. Radio Stations in West Bengal, India(недаступная спасылка). // asiawaves.net. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2015. Праверана 2012-3-26.
  22. "CalTel launches IPTV in Kolkata, invests Rs 700 cr in 07-08". Outlook India. New Delhi. Press Trust of India. 1 February 2008. Праверана 24 January 2012. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2013. Праверана 25 студзеня 2015.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2013. Праверана 25 студзеня 2015.
  23. "CAS on brink of blackout". Times of India. New Delhi. TNN. 14 August 2011. Праверана 24 January 2012.
  24. "Direct-to-home comes home". Times of India. New Delhi. TNN. 9 October 2003. Праверана 24 January 2012. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 25 студзеня 2015.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 25 студзеня 2015.
  25. Mohun Bagan vs East Bengal: India's all-consuming rivalry(недаступная спасылка). FIFA. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2011. Праверана 7 December 2011.
  26. Bhabani, Soudhriti (1 September 2011). "Argentine football superstar Messi charms Kolkata". India Today. Noida, India. Праверана 7 December 2011.
  27. Football in Bengal(недаступная спасылка). Indian Football Association. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2011. Праверана 7 December 2011.
  28. Frank, Sybille; Steets, Silke, рэд-ры (2010). Stadium worlds: football, space and the built environment. Abingdon, UK: Routledge. p. 4. ISBN 0-415-54904-3.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.