Славутасць
Кальвінскі збор
Збор і школа на малюнку Н. Орды
Збор і школа на малюнку Н. Орды
53°01′33″ пн. ш. 27°33′33″ у. д.
Краіна  Беларусь
Горад Слуцк
Канфесія кальвінізм
Епархія Літоўская правінцыя
Архітэктурны стыль неаготыка і эклектыка
Архітэктар Казімір Мельхіёравіч Хршчановіч
Заснавальнік Януш Радзівіл
Дата пабудовы 1851 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кальвінскі збор — колішні кальвінскі храм у Слуцку, кафедральны сабор Літоўскай правінцыі

Гісторыя

Кальвінскі збор у Слуцку быў заснаваны князем Янушам Радзівілам у 1617 г. Пабудавалі яго з дрэва. Храм знаходзіўся ў Новым горадзе на беразе ракі Случ. Неаднойчы аднаўляўся пасля пажараў. Верагодна некалькі разоў стары будынак замяняўся новым. Як паведамляюць крыніцы, кальвіністы часам мелі два зборы: «… ідучы ад замку, праз мост малы да Новага горада … на левым баку … над ставамі ракі Случы стаяць два зборы, вялікі i малы».

Кальвінскі збор у пач. XX ст.

У 1851 г. замест драўлянага па праекту архітэктара К. Хршчановіча ўзводзіцца мураваны будынак збору.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны збор быў пашкоджаны. Званіца, якая захавалася, была разабрана ў пасляваенны час.

Архітэктура

Будынак школы і збор

Новы будынак збора быў пастаўлены побач з гімназіяй, уваходам арыентыраваны на вуліцу Шырокую. Уяўляў сабой прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты вальмавым дахам, з алтарнай апсідай i шатровай трох’яруснай вежай-званіцай на галоўным фасадзе. Чацверыковыя ярусы вежы аддзяляліся адзін ад аднаго прафіляванымі карнізамі. Ніжні, роўны вышыні асноўнага аб’ёма, меў уваходны праём i выконваў ролю бабінца. Невысокі сярэдні — yпрыгожваўся паўкруглым сандрыкам. Сцены чацвярыка трэцяга ярусу праразаліся парнымі аконнымі праёмамі. Завяршалася вежа высокім васьмігранным шатром, i развёрнутымі па дыяганалі чацвярыковымі шатровымі вежачкамі-пінаклямі, якія стаялі па вуглах i па перыметру злучаліся між сабою фігурнай металічнай агароджай. Вуглы вежы i асноўнага аб’ёма былі апрацаваны пілястрамі. Пілястры члянілі i бакавыя сцены будынка. Парныя, выцягнутыя ўгару, з паўкруглымі завяршэннямі, трохлапасцёвыя аконныя праёмы аб’ядноўваліся стрэлападобнымі ліштвамі. Прысутнасць элементаў раманскага, гатычнага i класіцыстычнага стыляў, гаворыць аб эклектычным характары будынку. Дамінаванне сярод іх выцягнутых уверх, стрэлападобных формаў, надае яму характэрны гатычны выгляд.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.