Кальва́рышкі — гістарычная мясцовасць Мінска, размяшчалася ў паўночна-заходняй частцы горада на правым беразе ракі Свіслач.
Фальварак Кальварышкі ўзнік побач з Весялоўкай, ягоная назва тлумачыцца як «маленькая Кальварыя».[1]
У 1700 годзе стольнік і падстароста менскі Тэадор Антоні Ваньковіч ахвяраваў Кальварышкі Менскаму кляштару баніфратаў. У той час фальварак налічваў 1 валоку і 15 моргаў ворнай зямлі, а таксама змяшчаў комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў[2].
У пачатку XX ст. Кальварышкі былі далучаныя да Весялоўкі[3].
Зноскі
- ↑ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 230
- ↑ Дзянісаў У. Менскі кляштар баніфратаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 291. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Сацукевіч І. І., с. 5.
Літаратура
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006.— 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.