Кальварыйскі сквер | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | сквер |
Размяшчэнне | |
53°54′32″ пн. ш. 27°30′29″ у. д. | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Раён | Фрунзенскі раён |
Гістарычны раён | Кальварыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кальварыйскі сквер — сквер у Фрунзенскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вул. Кальварыйскай, праездам Кальварыйскім і Кальварыйскімі могілкамі[1].
Гісторыя
У XVIII ст. на ўзгорку, што размяшчаўся на Ракаўскім гасцінцы (раён цяперашняй вуліцы Кальварыйскай), адкрыліся каталіцкія могілкі. Назва могілак паходзіць з лацінскай мовы і перакладаецца, як чэрап, лысая гара, што для хрысціян разумеецца як Галгофа.[2].
Паводле сведчанняў беларускага падарожніка Паўла Шпілеўскага яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. могілкі атачаў «арэхавы лес, багаты на грыбы і ягады».[3] У «Спісе домаўладальнікаў… г. Мінска», які датычыцца 1866—1867 гадоў, згадваецца «Кальварыя (урочышча) — 6 дамоў»[4].
У сувязі з ростам горада ў пачатку XX ст. Кальварыя ўвайшла ў склад Мінска, у пятую паліцэйскую частку. Гэтую ж назву атрымала навакольнае прадмесце, праз якое праходзіла Кальварыйская вуліца.[5]
У 1975 годзе ў скверы перад будынкам адміністрацыі Фрунзенскага раёна ўсталяваны помнік Міхаілу Васілевічу Фрунзэ (скульптар Г. Мурамцаў, арх. А. Жалдакоў)[6].
17 ліпеня 2009 года Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў скверу была афіцыйна прысвоена назва «сквер Кальварыйскі»[1].
Зноскі
- 1 2 Аб прысваенні найменаванняў безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 231
- ↑ Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. Мн., 1992. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 468
- ↑ Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
- ↑ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008
- ↑ Памятник Михаилу Васильевичу Фрунзе Архівавана 23 студзеня 2013.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кальварыйскі сквер