Кальварыйская Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён |
Фрунзенскі раён Цэнтральны раён Маскоўскі раён |
Працягласць | 2,3 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() ![]() ![]() |
Ранейшыя назвы | вуліца Апанскага |
![]() |
Кальвары́йская вуліца — вуліца ў Фрунзенскім і часткова Цэнтральным і Маскоўскім раёнах Мінска.
Размяшчэнне
![](../I/Kalvaryjskaja-Cimirazeva-ClaraZetkin_str.jpg.webp)
Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. З'яўляецца працягам вуліцы Раманаўская Слабада і пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Мельнікайтэ, перасякае вуліцу Ціміразева-Клары Цэткін, завулак Тучынскі і вуліцу Дразда, на скрыжаванні з праспектам Машэрэва і чыгуначнымі пуцямі ўзведзена двухузроўневая развязка. Далей да вуліцы прымыкаюць вуліцы Пінская, Скрыганава, Гусоўскага, Кальварыйскі праезд і вуліца Альшэўскага, пасля скрыжавання з якой пераходзіць у вуліцу Прытыцкага. Даўжыня вуліцы складае каля 2,3 км.
Гісторыя
У сувязі з ростам горада ў пачатку XX ст. Кальварыя ўвайшла ў склад Мінска, у пятую паліцэйскую частку. Гэтую ж назву атрымала навакольнае прадмесце, праз якое праходзіла Кальварыйская вуліца[1].
За часамі БССР камуністы перайменавалі Кальварыйскую вуліцу ў гонар І. Апанскага — савецкага чэкіста, які ўвайшоў у гісторыю як змагар супраць беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху. У 1993 годзе вуліцы Апанскага вярнулі гістарычную назву[2].
Забудова
Няцотны бок
![](../I/%D0%A1%D0%BA%D1%80%D1%8B%D0%B6%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D0%B2%D1%83%D0%BB._%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D1%96_%D0%9A%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%8B_%D0%A6%D1%8D%D1%82%D0%BA%D1%96%D0%BD.jpg.webp)
- № 7 — будынак вылічальнага цэнтра Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржбанка (1975—1978, архітэктар Рустэм Якубавіч Меметаў)
- № 17 — будынак Белжылпраекта (1982, архітэктары М. Ліўшыц, М. Ягораў пры ўдзеле В. Юркіной, С. Ягоравай). Узведзены як будынак Белжылпраекта і Вылічальнага цэнтра Мінфіна БССР[3]. Цяпер у будынку акрамя інстытута размяшчаюцца інжынерны офіс Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг і Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.
- № 29 — УУС Мінаблвыканкама.
- № 35 — Ваенны камісарыят Фрунзенскага раёна.
- № 37 — дзяржаўны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў «Белдарбуд» (1979, архітэктары М. Навумаў, А. Лукомская). Узведзены як навучальны камбінат Міндарбуда БССР[3].
![](../I/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%B9%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%81%D0%BA%D0%B2%D0%B5%D1%80_%D1%83_2019_15.jpg.webp)
- № 39 — будынак Адміністрацыі Фрунзенскага раёна (1970, архітэктары Я. Цюкаў, А. Тэн, А. Жалдакоў). Узводзіўся як будынак райкама КПБ і райвыканкама Фрунзенскага раёна[3].
- Кальварыйскія могілкі з брамай і касцёлам.
Цотны бок
![](../I/%D0%93%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D0%BB%D1%91%D0%B2%D1%8B_%D1%86%D1%8D%D0%BD%D1%82%D1%80_%C2%AB%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%B0%C2%BB_-_panoramio.jpg.webp)
- № 16 — «Ветразь».Бізнес цэнтр "Каскад Альфа"
- № 24 — ГЦ «Карона».
- № 42 — БЦ «Каскад Альфа».
Паркі
![](../I/Belarus-Minsk-Calvary_Street_4.jpg.webp)
Ад дома № 4 да скрыжавання з вуліцай Ціміразева з поўначы да вуліцы Кальварыйскай прымыкае безназоўны сквер. Ад скрыжавання з Кальварыйскім праездам да скрыжавання з вуліцай Альшэўскага з поўдня да вуліцы прымакае Кальварыйскі сквер, з поўчаны — Альшэўскі.
Славутасці
- Комплекс Кальварыйскіх могілак (1795) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Д000049
- Мазаіка «Кастрычнік» (1970—1980-я) на будынку № 1 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Ж000050
- 6 прасторавых кампазіцый са шкла і металу (1970—1980-я) у будынку № 1 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Ж000051
![](../I/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%94%D0%B2%D0%BE%D1%80_%D0%BF%D0%B0_%D0%A2%D1%83%D1%87%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D0%BC_%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D1%83%D0%BB%D0%BA%D1%83_-_%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9._%D0%9F%D0%BE%D0%BC%D0%BD%D1%96%D0%BA_%D0%A2%D1%8D%D0%BB%D1%8C%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D1%83.jpg.webp)
- Помнік Эрнсту Тэльману на тэрыторыі фабрыкі дзіцячага абутку (былая фабрыка імя Э. Тэльмана) Мінскага вытворчага абутковага аб’яднання «Прамень». Скульптура дзеяча нямецкага і міжнароднага рабочага і камуністычнага руху Э. Тэльмана ўстаноўлена ў 1965 г[4].
- Мемарыяльная дошка падпольшчыкам на доме № 18. Устаноўлена ў 1967 г. на будынку прахадной фабрыкі дзіцячага абутку (былая фабрыка імя Э. Тэльмана) Мінскага вытворчага абутковага аб’яднання «Прамень», на тэрыторыі якой у Вялікую Айчынную вайну дзейнічала адпа з груп Мінскага камуністычнага падполля[4].
- Помнік Міхаілу Васілевічу Фрунзэ ў Кальварыйскім скверы каля будынка Фрунзенскага райвыканкама (1975)[4].
- Падчас пратэстаў 2020 года месца паміж шматпавярховымі дамамі жылёвага комплекса «Каскад» у раёне вул. Кальварыйскай і Скрыганава атрымала нефармальную назву «Плошча сцяга» (па аналогіі з плошчай Дзяржаўнага сцяга) у сувязі з вялізным БЧБ-сцягам, які доўга не маглі зняць сілавікі і супрацоўнікі камунальных служб[5]. Месца было адпаведна пазначана на карце Гугл[6].
Зноскі
- ↑ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008
- ↑ Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы Архівавана 26 студзеня 2009. // «Минск старый и новый», 28.11.2005
- 1 2 3 Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- 1 2 3 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ В «Каскад» второй раз за день приехали охотники за флагами. Чем на этот раз закончилась «спецоперация»? Onliner.by
- ↑ адрас Плошчы сцяга на карце Гугл
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кальварыйская вуліца