Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Калуга — горад у цэнтральнай Расіі, адміністрацыйны цэнтр (з 1944 года) Калужскай вобласці. Насельніцтва: 327,0 тыс. чалавек (2009). Горад размешчаны на берагах Акі, паблізу ракі Ячэнкі, за 190 км на паўднёвы захад ад Масквы. Чыгуначная станцыя на лініі Масква — Кіеў.
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1371 годзе ў грамаце вялікалітоўскага князя Альгерда. Узнік як памежная крэпасць на паўднёва-заходніх межах Маскоўскай дзяржавы. З 15 стагоддзя Калуга ўваходзіць у склад Маскоўскага княства (у 1505-18 гадах — самастойнае ўдзельнае княства). У 1607 годзе Калуга — цэнтр сялянскага паўстання пад правадырствам І. І. Балотнікава. У 1708 годзе Калуга ўвайшла ў Маскоўскую губерню, з 1777 года цэнтр Калужскага намесніцтва, з 1796 года — Калужскай губерні. У 17-19 ст. гуляла значную ролю як гандлёвы цэнтр. У Калузе пражыў большую частку свайго жыцця і пахаваны К. Э. Цыялкоўскі. У кастрычніку 1941 года акупавана нацысцкімі захопнікамі, вызвалена 30 снежня 1941 года.
Беларусы ў Калузе
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Мікалай Азараў — украінскі палітычны, дзяржаўны дзеяч.
- Ігар Аляксандравіч Гапонаў (нар. 1935) — беларускі архітэктар.
- Усевалад Вітольдавіч Кухта — беларускі рэжысёр.
- Людміла Міхайлаўна Красіева (нар. 1949) — беларускі архітэктар.
- Лілія Яфрэмаўна Стасевіч (1921—1999) — беларуская актрыса, дыктар радыё.
Зноскі
- ↑ http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).