Вёска
Калонія
± |
Кало́нія, Акулё́нія — колішні пасёлак, з 1959 года ў складзе Мінска. Месціўся на левым беразе ракі Лошыца, каля чыгуначных шляхоў лініі Мінск—Асіповічы.
Гісторыя
У 1917 годзе хутар у Сеніцкай воласці Мінскага павета; 4 двары, 19 жыхароў[1]. З 1924 года ў Сеніцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне, з 1939 года пасёлак. З 1959 года ўключаны ў межы горада Мінска[1].
Верагодна, бальшыня дамоў была знесеная ў 1960-я гады, у часе пашырэння тэрыторыі аэрапорта «Мінск-1». Да 2000-х гадоў захаваўся адзін дом па адрасе вуліца Вільямса, 41 б, які быў знесены ў 2016 годзе ў часе будаўніцтва комплексу «Мінск-Мір»[2].
Зноскі
- 1 2 Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 196.
- ↑ Сацукевіч І. І., с. 4.
Літаратура
- Колония // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.