Калонка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 34 км |
Басейн | 247 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Сакольнікі |
• Каардынаты | 52°58′35,90″ пн. ш. 24°15′18,70″ у. д. |
Вусце | Нараў |
• Каардынаты | 52°54′44,90″ пн. ш. 23°52′00,70″ у. д. |
Ухіл ракі | 1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нараў → Вісла → Балтыйскае мора |
|
|
Краіны | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
![]() ![]() выток ![]() вусце |
Кало́нка — рака ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі і ў Польшчы, правы прыток ракі Нараў (басейн Віслы).
Даўжыня ракі 34 км (у тым ліку ў межах Польшчы 5 км)[1]. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 ‰. Плошча вадазбору 247 км². Пачынаецца каля вёскі Сакольнікі, упадае ў Семяноўскае вадасховішча за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Семяноўка (Польшча). Каналізаваныя каля 17 км рэчышча (выток — 4 км вышэй вусця ракі Ятвезь). У ніжнім цячэнні называецца Калона. Асноўныя прытокі — Крапіўніца, Пясец (левыя), Лашанка, ручай Перадзелка, Ятвезь і Бярозаўка (правыя). На ўсход ад вёскі Каланая на рацэ створана сажалка (плошча 0,17 км²).
Зноскі
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Калонка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 481.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.