Каленкор | |
---|---|
Названа ад | Бухара[1] |
Метад вырабу | палатно і sizing[d] |
Каленкор (фр.: calicot — «паркаль з Калікута») — лёгкая, але жорсткая падкладачная і пракладачная тканіна палатнянага перапляцення з пражы сярэдняй якасці. Можа быць гладкаафарбаваным, белым або каляровым.
На стадыі апрацоўкі каленкор для калянасці моцна крухмалілі або прамакалі клеем, а для гладкасці і бляску — падвяргалі глянцаванню. У расійскіх вёсках з белага каленкору шылі кашулі і падшэўкі для сарафанаў і безрукавак. Мастак-баталіст В. В. Верашчагін успамінаў, што белыя каленкоравыя штонікі, у якіх ён хадзіў у дзяцінстве, былі накрухмалены і шумелі. Каляровы каленкор ішоў на выраб недарагіх сукенак, а таксама кніжных вокладак і падшэўкі да верхняга адзення. У Гогаля ў «Шынелі» Башмачкін абраў на падшэўку дыхтоўнага і шчыльнага каленкору. Каленкор быў шырока распаўсюджаны ў XVIII—XIX стагоддзях, у XX стагоддзі з каленкору ўжо шылі толькі бялізну[2].
Зноскі
Літаратура
- Андреева Р. П. Коленкор // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 202—204. — ISBN 5-86617-030-2.
- Беловинский Л. В. Коленкор // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 294—295. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
- Коленкор // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
- Коленкор // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / под ред. А. И. Ревина. — М.: Советская энциклопедия, 1960. — Т. 1. — С. 264. — 770 с.
- Коленкор // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1957. — Т. III. — Стб. 889—890.
- Кирсанова Р. М. Коленкор // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 135. — 383 с.: ил. с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
- Р. М. Кирсанова. Коленкор // Розовая ксандрейка и драдедамовый платок: Костюм — вещь и образ в русской литературе XIX в. / под ред. Э. Б. Кузьминой. — М.: Книга, 1989. — С. 125—127. — 286 с. — 55 000 экз. — ISBN 5-212-00130-7.