Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, сумесныя ваенныя сілы краін-удзельнікаў АДКБ. Мяркуецца, што Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання будуць у стане сталай гатовасці для процідзеяння надзвычайным сітуацыям, а таксама ваеннай агрэсіі, тэрарызму, арганізаванай злачыннасці і наркатрафіку. Краіны-удзельніцы: Расія (8 тыс. чалавек), Арменія, Беларусь (5 тыс. чалавек), Казахстан (4 тыс. чалавек), Кіргізія, Узбекістан, Таджыкістан.

Ад Расіі ў склад КСАР уваходзяць 98-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія (Іванава) і 31-я гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада (Ульянаўск), ад Казахстана — 37-я Дэсантна-штурмавая брыгада Аэрамабільных войскаў (Талдыкарган) і Батальён марской пяхоты, ад Беларусі — брыгада спецназа Узброеных сіл РБ, ад Арменіі, Кіргізіі і Таджыкістана — па 1 батальёну.

Таксама ў склад КСАР уваходзяць атрады спецпадраздзяленняў МУС, МНС і органў дзяржбяспекі краін-удзельніц.

Плануецца, што ваенная кампанента КСАР павінна складацца са злучэнняў і частак сталай баявой гатовасці. Яны будуць здольныя да мабільнага перакідання ў любую кропку зоны адказнасці АДКБ.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.