
Каледжы аб’яднанага свету (КАС), Каледжы міжнароднай супольнасці (англ.: United World Colleges, UWC)[1] — група навучальных устаноў у розных краінах, якія сваёй галоўнай мэтай лічаць развіццё ўзаемаразумення паміж народамі праз адукацыю.
Прымае навучэнцаў з Беларусі 1994 года. Першая навучэнка з Беларусі Алена Новік увайшла ў 5 % лепшых выпускнікоў усіх навучальных устаноў, якія працуюць па сістэме міжнароднага бакалаўрыята[2].
Асноўныя звесткі


У большасць каледжаў міжнароднай супольнасці прымаюцца навучэнцы, якія маюць 16—17 гадоў, па конкурсе, тэрмін навучання — 2 гады. Навучанне вядзецца па праграме МБ — Міжнароднага бакалаўрыята (англ.: International Baccalaureate, IB). Выпускнікі атрымліваюць дыплом, які прызнаецца болей чым у 130 краінах, і з ім могуць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Ініцыятарам заснавання першага каледжа быў нямецкі педагог і грамадскі дзеяч Курт Хан. Цяпер працуюць 18 такіх каледжаў (2023). Нацыянальныя камітэты, якія іх прадстаўляюць, дзейнічаюць болей чым у 150 краінах, адкуль вядзецца прыём навучэнцаў.

Каледжы, іх выпускнікі, нацыянальныя камітэты і іншыя арганізацыі і асобы, якія маюць дачыненне да каледжаў, складаюць сусветны рух Каледжаў міжнароднай супольнасці (англ.: UWC International). Старшыня руху з 1995 году — іарданская каралева Нур.
Галоўная задача адукацыі — забеспячэнне пяці якасцей чалавека: дапытлівасці; духу, які не прызнае паразы; настойлівасці ў дасягненні мэты; гатоўнасці да самаадрачэння; і, найперш, спагады.
— Курт Хан.
Каледжы




Каледж | Месцазнаходжанне | Год заснавання |
---|---|---|
Атлантычны каледж аб’яднанага свету |
|
1962 |
Каледж аб’яднанага свету ў Паўднёва-Усходняй Азіі | ![]() |
1971 |
Каледж аб’яднанага свету імя Лестара Пірсана | Вікторыя, правінцыя Брытанская Калумбія, ![]() |
1974 |
Паўднёваафрыканскі каледж аб’яднанага свету Уотэрфард-Камхлаба | Мбабанэ, ![]() |
1963, статус КАС з 1981 |
![]() |
тэрыторыя Мантэсума, акруга Сан-Мігель, штат Нью-Мексіка, ![]() |
1982 |
Адрыятычны каледж аб’яднанага свету | фракцыя Дуіна, камуна Дуйна-Аўрызіна, рэгіён Фрыулі-Венецыя-Джулія, ![]() |
1982 |
Сельскагаспадарчы каледж аб’яднанага свету імя Сімона Балівара | Барынас, штат Барынас, ![]() |
1986, статус з 1987 |
Каледж аб’яднанага свету Лі По Чун | ![]() ![]() |
1992 |
Паўночны каледж аб’яднанага свету Чырвонага Крыжа | Флеке, камуна Фьялер, фюльке Сагн-ог-Фьюране, ![]() |
1995 |
Каледж аб’яднанага свету Махіндры | Хубавалі, талука Мульшы, акруга Пуна, штат Махараштра, ![]() |
1997 |
Каледж аб’яднанага свету ў Коста-Рыцэ | Санта-Ана, правінцыя Сан-Хасэ, ![]() |
2000, статус з 2006 |
Каледж аб’яднанага свету ў Мостары | Мостар, кантон Герцагавіна-Нерэтва, Федэрацыя Босніі і Герцагавіны, ![]() |
2006 |
Каледж аб’яднанага свету ў Маастрыхце | Маастрыхт, правінцыя Лімбург, ![]() |
2009 |
Каледж аб’яднанага свету ў Дыліжане | Дыліжан, марз Тавуш, ![]() |
2014 |
Каледж аб’яднанага свету імя Роберта Боша | Фрайбург, зямля Бадэн-Вюртэмберг, ![]() |
2014 |
Каледж аб’яднанага свету ў Чаншу | гарадскі павет Чаншу, Сучжоў, правінцыя Цзянсу, ![]() |
2015 |
Вядомыя выпускнікі

01.JPG.webp)

Каледжы аб’яднанага свету, у прыватнасці, скончылі (звесткі на 2023 год):
- Вілем-Аляксандр — кароль Нідэрландаў
- Елізавета — спадчынная прынцэса Бельгіі, герцагіня Брабанцкая.
- Павел — кронпрынц Грэцыі і прынц Даніі
- Райя бін аль-Хусейн — прынцэса Іарданіі
- Аляксандэр Дуглас — брытанскі палітык, дэпутат палаты абшчын парламента Вялікабрытаніі ў 1997—2015 гадах, міністр ураду Вялікабрытаніі ў 2006—2010.
- Ян Кхама — прэзідэнт Батсваны ў 2008—2018 гадах.
- Роберт Мілтан — старшыня савета дырэктараў холдынга «United Airlines», ЗША.
- Элунід Морган — член палаты лордаў парламента Вялікабрытаніі з 2011 года, міністр ураду Вялікабрытаніі з 2017 года.
- Карэн Джой Мок — кітайская кінаактрыса («Вакол свету за 80 дзён»), спявачка.
- Піліп Ніаркас — грэчаскі мільярдэр, сустаршыня і член савета дырэктараў дабрачыннага Фонду С. Ніаркаса.
- Йорма Оліла — старшыня праўлення кампаніі «Нокіа», Фінляндыя.
- Жулі Пейет — канадскі астранаўт, афіцэр ордэна Канады (вышэйшая ўзнагарода краіны).
- Ліндзіве Сісулу — дзяржаўны і палітычны дзеяч Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, член нацыянальнай асамблеі парламента ПАР у 1994—2023 гадах, міністр ураду ПАР у 2001—2023.
- Акіхіко Хосідэ — японскі астранаўт.
- Эн Энрайт — ірландская пісьменніца, лаўрэат Букераўскай прэміі.
- Ленэ Фельтман Эсперсен — дацкая прадпрымальніца і эканаміст, дэпутат фолькетынга Даніі ў 1994—2014 гадах, міністр ураду Даніі ў 2001—2011 гадах.
- Аляксандр Дуглас.
- Ян Кхама.
- Элунід Морган.
- Карэн Джой Мок.
- Йорма Оліла.
- Жулі Пейет.
- Ліндзіве Сісулу.
- Акіхіко Хосідэ.
- Эн Энрайт.
- Ленэ Эсперсен.
Зноскі
- ↑ Міжнародная назва: United World Colleges — «Каледжы аб’яднанага свету», у Беларусі выкарыстоўваецца таксама найменне «Каледжы міжнароднай супольнасці».
- ↑ UWC Беларусь.
Спасылкі
- UWC — Belarus
- UWC Official Website (англ.)
- UWC Student Magazine (англ.)
- Жительница Светлогорска окончила индийский колледж // Белорусская деловая газета. 2002. 18 сентября. Архівавана 9 жніўня 2011. (руск.)
- Раманцоў, В. Амерыканскі дыплом для нашай зямлячкі // Гомельская праўда. 2004. 15 ліпеня. С. 5.
- Белоруска заняла III-е место на международном турнире по «Дебатам» // БелаПАН. 2009. 8 студзеня. Архівавана 3 чэрвеня 2009. (руск.)
- Маслюкоў, Т. У міжнародныя каледжы прыняты новыя навучэнцы з Беларусі // Regionby.org. 2009. 1 траўня.
- Маслюкоў, Т. Беларусы ў найдаражэйшых каледжах ЗША. Адкуль грошы? // Міжнароднае грамадскае аб’яднанне "Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». 2009. 11 жніўня. Архівавана 6 сакавіка 2016.