Калегія тыцыяў (лац.: Titii sodales, Titienses, Sacerdotes Titiales Flaviales) - рымская жрэчаская калегія.
Згодна з Тацытам[1] калегія тыцыяў была створана Ромулам з мэтай заснавання сабінскіх свяшчэнных устаноў[2] і загадвання культам цара Ціта Тацыя[3][4]; Варон Рэацінскі[5] прыводзіць версію аб ставрэнні самім Цітам Тацыям калегіі жрацоў, якія назіралі за палётам птушак. Згодна са Светоніям, Актавіян Аўгуст аднавіў асобныя даўно забытыя абрады, якія здзяйсняліся тыцыямі ў мінулыя часы.
Згодна з тлумачэннем Момзена[6] прыгарадная абшчына (трыба) сабінян ці тыцыяў некалі мела сваіх асобных жрацоў-аўгураў і свае парадкі здяйснення аўспіцый і інаўгурацый, якія было вырашана захаваць падчас зліяння абшчын. З цягам часу мінулыя адрозненні ў дзейнасці тыцыяў згладзіліся і іх sacra страцілі сваё значэнне, чым і тлумачыцца бяздзейнасць гэтай калегіі ў гістарычны час.
Зноскі
- ↑ Публій Карнелій Тацыт. Гісторыя, ІІ, 95
- ↑ Публій Карнелій Тацыт. Аналы, I, 54
- ↑ Публій Карнелій Тацыт, Аналы, II, 83
- ↑ Публій Карнелій Тацыт Аналы, II, 95
- ↑ Марк Тэрэнцый Варон, Аб лацінскай мове, V, 85
- ↑ Тэадор Момзен. Die Tatiuslegende у «Hermes», XXI
Спасылкі
- Тиции,жреческая коллегия // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.