Калгуеў | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 3 495,5 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
69°01′09″ пн. ш. 49°21′46″ у. д. | |
Краіна | |
Суб’ект РФ | Архангельская вобласць |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калгуеў — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне, на ўсходзе Баранцава мора. Адносіцца да Архангельскай вобласці.
Апісанне
Плошча вострава складае 3495,5 км². Калгуеў узвышаецца на 76 м над морам і размешчаны ў 75 км ад мацерыка.
Складзены з пясчана-гліністых адкладаў. Паверхня ўзгорыстая, з марэннымі ўзгоркамі; паўднёвая частка вострава — плоская раўніна. Шмат азёр і балот.
Клімат суровы і халодны. Зімы доўгія і марозныя (да −20°), леты кароткія (да +6°). Расліннасць тундрападобная, мноства азёраў і балотаў. Акрамя некалькіх калоній марскіх птушак, фаўна на востраве прадстаўлена лісіцамі.
На Калгуеве жывуць 200 чалавек, пераважна ненцы, якія займаюцца аленегадоўляй. Акрамя таго, на Калгуеве здабываецца нафта. Адзіны пасёлак на Калгуеве — Бугрыно.
Тапаграфічныя карты
- (руск.) Северный. Маштаб: 1 : 200 000. Пазначыць дату выдання/стан мясцовасці.
- (руск.) Бугрино. Маштаб: 1 : 200 000. Пазначыць дату выдання/стан мясцовасці.
- (руск.) оз. Песчаное. Маштаб: 1 : 200 000. Пазначыць дату выдання/стан мясцовасці.
- (руск.) Вельт. Маштаб: 1 : 200 000. Пазначыць дату выдання/стан мясцовасці.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.