Калгарыйскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Calgary | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Calgary |
Заснаваны | 1966 |
Студэнты | 33 000[1] |
Размяшчэнне | Калгары, Альберта, Канада |
Сайт | ucalgary.ca |
![]() |
Калгарыйскі ўніверсітэт (англ.: University of Calgary) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Калгары ў правінцыі Альберта, Канада.
Агульная характарыстыка
Універсітэт пачаў сваю дзейнасць у 1944 годзе як філіял Альбертаўскага ўніверсітэта, а ў 1966 годзе быў рэарганізаваны ў асобны ўніверсітэт. Ён складаецца з 14 факультэтаў і больш за 85 навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў. Галоўны кампус, які займае каля 200 гектараў, размешчаны ў паўночна-заходняй частцы горада каля ракі. Гэта адзін з лепшых даследчых універсітэтаў Канады. Сярод вядомых выпускнікоў — прэм'ер-міністр Канады Стывен Харпер, стваральнік мовы праграмавання Java Джэймс Гослінг, сузаснавальнік Uber Гарэт Кэмп, астранаўт Роберт Тырск і інш. Універсітэт падрыхтаваў больш за 170 000 выпускнікоў, якія пражываюць у 152 краінах свету.
Структура
- Факультэт мастацтваў
- Школа медыцыны
- Школа архітэктуры, планіроўкі і ландшафту
- Школа бізнесу
- Факультэт кінезіялогіі
- Факультэт права
- Факультэт медсястрынства
- Школа інжынерыі
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт сацыяльнай працы
- Факультэт ветэрынарнай медыцыны
- Школа адукацыі
- Школа дзяржаўнай палітыкі
- Факультэт магістратуры і аспірантуры
Заўвагі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калгарыйскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы