![]() |
![]() | |
Георгіеўскі стужка |
Калара́ды[1] (руск.: Колора́ды, укр.: Колора́ди) — грэблівая назва прарасійскіх сепаратыстаў ва Украіне, калабарацыяністаў, баевікоў або наймітаў, якія падчас расійскай інтэрвенцыі ва Украіну 2014 года пазначалі сябе чорна-жоўтай (чорна аранжавай) паласатай «георгіеўскай стужкай». Знешне стужка нагадвае афарбоўку каларадскіх жукоў, з-за чаго атрымала назву «каларадская стужачка».
Лічыцца, што тэрмін «каларадская стужка» пусціў у абарот расійскі рэпарцёр, тэлевядучы і публіцыст Аляксандр Няўзораў[2]. Ён лічыць яе сімвалам нацыстаў і ўласаўцаў, як і расійскі трыкалор. На яго думку, сімвал перамогі — чырвоны сцяг, а не разрэкламаваная георгіеўская стужка[3].
Андрэй Іларыёнаў сцвярджае, што «каларадаў» (як і цітушак, «казакоў» і чачэнскіх баевікоў) расійскія спецслужбы на сваім прафесійным жаргоне называюць «кансервамі»[4].
Гл. таксама
- Ватнік
- Зялёныя чалавечкі
- Пятая калона
- Цітушкі
Зноскі
- ↑ Валерыя Навадворская: Совок и метла. — «Грани.ру», 18.04.2014
- ↑ Євген Іхлов: О «ватниках» и лимитрофах
- ↑ Георгіївська стрічка і триколор — символи нацистів
- ↑ А.Илларионов. «Карибский кризис» 2014 года. — «Каспаров.ру» 09-05-2014
Спасылкі
- Міліція не підтвердила розстріл 10 «колорадосів» на Донечині, але поранені є. — Газета.ua, 15 квітня 2014
- У Донецьку «волонтери» відстрілюють «колорадосів». —ТСН