Каланіялізм — сістэма панавання групы прамыслова развітых краін (метраполій) над астатнім светам у XVI—XX стагоддзях. Каланіяльная палітыка — гэта палітыка эксплуатацыі з дапамогай ваеннага, палітычнага і эканамічнага прымусу народаў, краін і тэрыторый пераважна з іншанацыянальным насельніцтвам, як правіла, эканамічна менш развітых.
Злом каланіяльнай сістэмы (дэкаланізацыя) адбыўся ў другой палове XX стагоддзя з набыццём незалежнасці Індыяй і шэрагам афрыканскіх краін. Але і ў посткаланіяльны перыяд развітыя заходнія краіны захоўваюць сваё эканамічнае (а часам і палітычнае) панаванне над многімі краінамі Трэцяга свету (неакаланіялізм).
Гл. таксама
- Каланіяльныя імперыі
- Каланіяльная вайна
- Нацыянальна-вызваленчы рух
- Посткаланіялізм
- Неакаланіялізм
- Халодная вайна
- Рух недалучэння
- Алфавітны спіс сучасных залежных тэрыторый свету
- Спіс краін і тэрыторый свету, якія калі-небудзь былі калоніямі, па іх метраполіям
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каланіялізм
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.