Какосавая пальма | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Cocos nucifera L. | |||||||||||||||||||||
|
Какосавая пальма (Cocos nucifera) — расліна з сямейства пальмавых. Расце ў Афрыцы, Амерыцы, Акіяніі і Азіі, як правіла, каля трапічных пляжаў.
Апісанне
Дасягае вышыні 30 м, мае пёрыстае лісце даўжынёй ад 4 да 6 м. Ствол голы і гладкі. Плады — пірэнарыі, іх называюць какосавымі арэхамі, дасягаюць 8 кг вагой, утрымліваюць адно семя. Сярэдняя частка насення запоўнена вадкасцю, т. зв. какосавым малаком. Поласць акружана слоем да 2 см таўшчынёй, цвёрдым эндаспермам пад назвай копра. Міжплоднік пранізаны шматлікімі валокнамі.
Гаспадарчае выкарыстанне
Вырошчваецца, як гаспадарчая культура ў шэрагу краін. Большасць у Паўднёва-усходняй Азіі, таксама маюцца шырокія плантацыі ў Карыбскім басейне, у прыватнасці на Ямайцы і на паўвостраве Юкатан у Мексіцы.
Ствалы выкарыстоўваюць як будаўнічы і сталярны матэрыял, лісты — як дахавы матэрыял, а валакно лістоў ідзе на выраб вяровак, какосавае валакно выкарыстоўваюць на цыноўкі, шчоткі і іншыя вырабы. З копры атрымліваюць алей, жмыхі, а з цвёрдага дзеравяністага ўнутрыплодніка вырабляюць розныя рэчы (гузікі і інш.). Вельмі маладыя лісты ўжываюць у ежу як агародніну. З соку, які атрымліваюць пры зразанні маладых суквеццяў, пасля браджэння атрымліваюць віно, а пасля выпарвання — цукар, сіроп.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
Спасылкі
- Guide to Palms Пальмы Маямі Архівавана 5 студзеня 2006. (англ.)
- Какосавая пальма (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 14 ліпеня 2009)
- Кокосовые пальмы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Cocos: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 12 лістапада 2009)