Кайман | |
---|---|
Кайман | |
Класіфікацыя | браняваная разведвальна-дазорная машына |
Баявая маса, т | 7 |
Экіпаж, чал. | 6 |
Гісторыя | |
Распрацоўнік | 140-ы рамонтны завод |
Вытворца | 140-ы рамонтны завод |
Гады распрацоўкі | 2014—2015 |
Гады вытворчасці | 2016—2021 |
Гады эксплуатацыі | з 2017 |
Асноўныя аператары | |
Габарыты | |
Даўжыня, мм |
|
Шырыня, мм | 2,82 м |
Вышыня, мм | 2,07 м |
Дарожны прасвет, мм | 490 міліметр[1] |
Рухомасць | |
Тып рухавіка | |
Колавая формула | 4х4 |
Тып падвескі | незалежная тарсіённая |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мабільны браняваны транспартны сродак «Кайман» — беларуская браняваная разведвальна-дазорная машына. Выпускалася на 140-м рамонтным заводзе (г. Барысаў). Пастаўлялася ва Узброеныя сілы Беларусі і на экспарт.
Гісторыя
Распрацавана на 140-м рамонтным заводзе пад кіраўніцтвам галоўнага канструктара завода — Вольгі Пятровай. Падмуркам для распрацоўкі паслужылі савецкія машыны БРДМ-2 і БТР-60[4]. Новаствораны аўтамабіль атрымаў пазначэнне МБТС — «мабільны браняваны транспартны сродак» і імя ўласнае — «Кайман». Прадстаўлены ў 2015 годзе[5].
2 мая 2017 года дырэктар 140-га рамонтнага завода А. Чуракоў паведаміў у інтэрв’ю, што заводам ўжо пабудаваныя пяць бронемашын, якія прайшлі выпрабаванні ў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе ў Брэсце і ў 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе ў Віцебску[6].
У жніўні 2018 МБТС «Кайман» удзельнічаў у ваенным парадзе ў Кот-д’Івуары[7].
У снежні 2021 года паведамлялася, што з-за санкцый Еўрапейскага Саюза, накладзеных на 140-ы рамонтны завод, былі спыненыя пастаўкі бранявых лістоў з Фінляндыі, у выніку чаго вытворчасць «Кайманаў» спынілася[8].
Апісанне
Рухомасць
Кайман мае чатырохтактавы з турбанаддзіманнем, вадкаснага астуджэння, з вертыкальным, радным месцаваннем цыліндраў і наўпростым упырскам паліва дызельны рухавік Д-245 вытворчасці Мінскага маторнага завода з электроннай сістэмай кіравання падачай паліва і пяціступеньчатай трансмісіяй. Тарсіённая падвеска незалежная, масты і колавыя рэдуктары ўзятыя ад БТР-60. Каробка перадач — механічная пяціхуткасная[4]. Усталявана сістэма падпампоўкі шын.
Машына здольная перавозіць 6 чалавек экіпажа. Запас ходу па шашы складае 1000 кіламетраў, хуткасць па шашы — да 110 км/г і 60 км/г па бездаражы. Водны рухавік дазваляе машыне разганяцца да 8 км/г на вадзе. Кайман здольны пераадольваць водныя перашкоды дзякуючы новым вадзяным рухавікам уласнай распрацоўкі з дзвюма вяслярнымі шрубамі па бартах. Вага складае 7 тон.
Узбраенне
На верхняй частцы корпуса размешчана турэль, прызначаная пад мантаж трох відаў узбраення: кулямёт Калашнікава або НСВ-12,7, або гранатамёт АГС-17. У залежнасці ад прызначэння можа быць усталяваны іншы баявы модуль[6].
Абароненасць
Экіпаж абараняе браніраваны корпус, супрацьаскепкавая ахова, устаноўленая ўнутры баявога аддзялення на бартах корпуса, а таксама падвойнае браніраванне дна (браніравана непасрэдна само дно машыны, а таксама браніраваныя лісты падлогі пад сядзеннямі дэсанта, вадзіцеля і камандзіра). Браніраванне — дыферэнцыраванае. Па бартах і па задняй частцы корпуса адпавядае класу абароны «Бр 4», у лабавой частцы таўшчыня металу бранявой сталі на клас вышэй. Каб знізіць уздзеянне выбухной хвалі пры падрыве, форма дна часткова зроблена V-падобнай. Пад дэсантным адсекам дно мае вугал нахілу 30 градусаў. Шыбы — кулятрывалыя[6].
Мадыфікацыі
«Кайман-КАС»
Комплекс сувязі на базе Кайман. Сумесна распрацаваны 140-м рамонтным заводам і ААТ «Агат». Упершыню паказаны на выставе MILEX-2019[9].
Абсталяваны комплексам радыёстанцый «Клён» DMR, які прызначаны для арганізацыі радыёсувязі ў дыяпазоне частот 146-174 Мгц і 380-470 МГц[10].
60.03 "Кайман-ОР"
У 2020 годзе быў створаны цывільны варыянт машыны «Кайман-ОР» (руск.: Охотник-рыбак). Галоўнае адрозненне ад баявой машыны — адсутнасць браніравання: корпус вырабляецца са звычайнай сталі[11].
На ўзбраенні
Вонкавыя выявы | |
---|---|
«Кайман», захоплены на рамонтным прадпрыемстве атрадамі САП падчас красавіцкіх сутыкненняў у Судане (2023). | |
- Беларусь
- Кот-д’Івуар
- Сухапутныя войскі[7]
- Нацыянальная жандармерыя[7]
- Сілы спецыяльнага прызначэння[13]
- Судан
- неўстаноўленае падраздзяленне[14]
- Ангола
- неўстаноўленае падраздзяленне[15]
Зноскі
- ↑ http://www.140zavod.by/produktsiya/produktsiya-voennogo-naznacheniya/boevaya-mashina-kayman.html
- ↑ Рухавікі - ПА «Мінскі маторны завод» | Дызельныя рухавікі
- ↑ Рухавікі - ПА «Мінскі маторны завод» | Дызельныя рухавікі
- 1 2 Новинка белорусской "оборонки" бронемашина "Кайман" готовится к испытаниям на базе одной из воинских частей (руск.). БелТА (22 ліпеня 2015). Праверана 14 сакавіка 2023.
- ↑ подполковник запаса Николай Макаревич. Завод, умеющий всё // «Во славу Родины», № 133 от 21 июля 2015 Архівавана 24 снежня 2018.
- 1 2 3 РЕПОРТАЖ: Машина, которой не нужны дороги. "Кайманы" поступают на вооружение белорусской армии (руск.). БелТА (2 мая 2017). Праверана 14 сакавіка 2023.
- 1 2 3 "Cayman customer identified as Ivory Coast". defenceweb.co.za [англійская]. 2018-08-10. Праверана 2021-12-15.
- ↑ Санкции в действии: ремонтный завод в Борисове не может выпускать броневики «Кайман» . Праверана 15 снежня 2021.
- ↑ Белорусские разработчики представят на «MILEX-2019» средства связи на базе бронеавтомобилей (руск.). sb.by (3 мая 2019). Праверана 14 сакавіка 2023.
- ↑ Самые интересные бронеавтомобили MILEX-2019 (руск.). 21.by (23 мая 2019). Праверана 14 сакавіка 2023.
- ↑ В Борисове на основе боевой машины "Кайман" создали гражданский вездеход для охоты и рыбалки (руск.). abw.by (28 красавіка 2020). Праверана 30 красавіка 2020.
- ↑ Новая техника поступила на вооружение витебских десантников (руск.). БелТА (15 лютага 2019). Праверана 14 сакавіка 2023.
- ↑ ShieldAfrica 2019: Belarus Caiman 4x4 armored for Gendarmerie and Special Forces of Côte d'Ivoire (англ.). armyrecognition.com (23 студзеня 2019). Праверана 14 сакавіка 2023.
- ↑ Похожий на белорусский "Кайман" бронеавтомобиль замечен в Судане (руск.). rg.ru (10 лістапада 2021). Праверана 14 сакавіка 2023.
- ↑