Казімір Чартарыйскі
Kazimierz Czartoryski
Казімір Чартарыйскі
Казімір Чартарыйскі
Герб «Літоўская Пагоня»
Герб «Літоўская Пагоня»
Кашталян віленскі
1724 31 жніўня 1741
Папярэднік Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі
Пераемнік Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Падканцлер літоўскі
1712 1724
Папярэднік Станіслаў Антоні Шчука
Пераемнік Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі
Вялікі падскарбі літоўскі
1707 1709
Сумесна з Людвік Канстанцін Пацей (1703  1709)
Манарх Станіслаў Ляшчынскі
Папярэднік Бенедыкт Павел Сапега
Пераемнік Міхал Казімір Коцел

Нараджэнне 4 сакавіка 1674(1674-03-04)
Смерць 31 жніўня 1741(1741-08-31)[1][2] (67 гадоў)
Род Чартарыйскія
Бацька Міхал Ежы Чартарыйскі[3]
Маці Яна Вераніка з Алендскіх[d]
Жонка Ізабэла Эльжбета Морштын[d]
Дзеці Аўгуст Аляксандр Чартарыйскі, Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі, Канстанцыя з Чартарыйскіх[d] і Тэадор Казімір Чартарыйскі[d]
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казімір Чартарыйскі (4 сакавіка 1674 — 31 жніўня 1741) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Біяграфія

Паходзіў з роду Чартарыйскіх, сын Міхала Ежага, ваяводы сандамірскага, і яго трэцяй жонкі Яны Веранікі Алендскай.

Падчашы ВКЛ у 1699—1707 і 1709—1712, падскарбі вялікі ВКЛ у 1707—1709 (прызначаны Станіславам Ляшчынскім), падканцлер ВКЛ у 1712—1724, кашталян віленскі з 1724. Быў таксама старастам крамянецкім, веліжскім, усвяцкім.

У час бескаралеўя 1696—1697 прыхільнік французскага кандыдата на каралеўскі трон прынца Франсуа Луі дэ Канці. У 1706 перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага, потым супрацоўнічаў з Аўгустам II. Пасля яго смерці (1733) зноў прыхільнік кандыдатуры Станіслава Ляшчынскага на трон. Трапіў у палон да войск Аўгуста III, але пагадзіўся з новым каралём. У 1730-я гады арганізаваў магнацкую групоўку Чартарыйскіх і звязаных з імі іных родаў («фамілію»), якая разлічвала на дапамогу Расіі, каб умацаваць дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.

У 1730 адзначаны Ордэнам Белага Арла.

Сям’я

Ажаніўся ў 1693 годзе з Ізабелай Альжбэтай Морштын (26 жніўня 1671 — 24 лютага 1758, Варшава), дачкой Яна Анджэя Морштына і Кацярыны Гардон. Меў з ёй трох сыноў і дзвюх дачок:

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 214. — ISBN 978-83-65880-89-5
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 83.
  3. Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. ВольскіKórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 64. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.