Казімір Францавіч Бенек | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Галадзед | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Галадзед | ||||||
Папярэднік | Нічыпар Аксючыц | ||||||
Пераемнік | Аўгуст Балцін | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Галадзед | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Галадзед | ||||||
Папярэднік | Піліп Рачыцкі | ||||||
Пераемнік | Мікалай Нізоўцаў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 лютага 1895 |
||||||
Смерць |
13 лютага 1938 (43 гады) |
||||||
Партыя | КПСС | ||||||
Дзейнасць | палітык |
Казімір Францавіч Бенек (5 лютага 1895, в. Радашавічы, Серадзкі павет, Царства Польскае — 1937) — дзяржаўны дзеяч БССР, намеснік старшыні СНК БССР (1930—1934)[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 5 лютага 1895 года ў в. Радашэвічы Калішскай губерні. Удзельнік рэвалюцыйнага руху з 1912 г., член сацыял-дэмакратычнага гуртка, распаўсюджваў антыўрадавыя лістоўкі, за што ў 1914 г. арыштаваны і зняволены ў Модлінскую крэпасць, адкуль уцёк. Працаваў на заводах Крывога Рога, Екацярынаслава, Кам’янскэ. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Кам’янскэ: уступіў у РСДРП(б), член і сакратар выканкома гарадскога Савета, намеснік ваенкома раёна, член гарадской думы (па спісе бальшавікоў), камісар па польскіх справах.
Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве. Вясной 1918 г. у чырвонагвардзейскім атрадзе ваяваў супраць нямецкіх войск, быў губернскім камісарам па польскіх справах у Варонежы. Са снежня 1918 г. камісар камандных курсаў Заходняй стралковай дывізіі, намеснік начальніка палітаддзела 8-й стралковай дывізіі, інструктар палітаддзела 16-й арміі. У 1920—1923 гг. сакратар Магілёўскага павятовага камітэта партыі, старшыня Магілёўскага павятовага выканкома, загадчык аддзела кіравання Гомельскага губвыканкома. У час партыйнай чысткі (1921 г.) неабгрунтавана абвінавачаны ў пралетарскай ненадзейнасці — «нацыяналістычных, сялянскіх ухілах», а пазней — у шпіянажы. Аднак яго высокі аўтарытэт сярод членаў партыі дапамог яму пазбегнуць выключэння з партыі і рэпрэсій. У 1923 г. у распараджэнні ЦК РКП(б), сакратар Барысаўскага павятовага камітэта КП(б)Б.
З мая 1924 года ў Наркамаце рабоча-сялянскай інспекцыі БССР — ЦКК КП(б)Б. Наркам працы (1927—1929 гг.), гандлю (1929—1930 гг.), земляробства (1933—1937 гг.) БССР, намеснік старшыні СНК БССР (1930—1934 гг.). Член ЦКК КП(б)Б у 1924—1927 і яе Прэзідыума ў 1925—1927 гг. Член ЦК з 1927 г. і Бюро ЦК КП(б)Б з 1930 г. Член ЦВК СССР з 1931 г. Член ЦВК БССР з 1924 г. і яго Прэзідыума з 1931 г.[1].
25 мая 1937 г. яго арыштавалі і 21 кастрычніка 1937 г. ён быў асуджаны па справе Польскай ваеннай арганізацыі (артыкулы 68 і 76 УК БССР). У ходзе следства спрабаваў скончыць жыцце самагубствам. Расстраляны 13 лютага 1938 г.[2]. Рэабілітаваны 28 лістапада 1958 г.[2].
Зноскі
- 1 2 Бенек Казимир Францевич // Белорусская ССР: краткая энциклопедия: [в 5 т.]. — Т. 5: Биографический справочник. — Минск: БелСЭ, 1982. — 738 с. — С. 54.
- 1 2 Расстраляныя ў Мінску. у 2 ч., ч. 1, с. 94(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2016. Праверана 17 жніўня 2016.
Літаратура
- БЕНЕК Казімір Францавіч.
- Несцяровіч, М. Б. Бенек Казімір Францавіч / М. Б. Несцяровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 13.