Казімір Канстанцін Плятэр
Kazimierz Konstanty Plater
Герб «Плятэр»
Герб «Плятэр»
Падканцлер літоўскі
1793 1795
Папярэднік Іахім Храптовіч
Пераемнік пасада скасавана
Кашталян троцкі
1790 1793
Папярэднік Тадэвуш Білевіч
Пераемнік Юзаф Вінцэнт Плятэр

Нараджэнне 5 жніўня 1749(1749-08-05)
Смерць 4 жніўня 1807(1807-08-04)[1][2] (57 гадоў)
Род Плятэры
Бацька Канстанцін Людвік Плятэр
Маці Аўгуста з Агінскіх[d]
Жонка Ізабела Людвіка з Борхаў[d]
Дзеці Разалія з Плятэраў[d], Людвік Плятэр[d], Міхал Плятэр[d], Станіслаў Плятэр і Канстанцін Плятэр[d]
Член у
Дзейнасць пісьменнік
Узнагароды
кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казімір Канстанцін Плятэр (Броэль-Плятэр) (17494 жніўня 1807) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Сын Канстанціна Людвіка Плятэра, троцкага кашталяна, і Аўгусты Агінскай, дачкі троцкага ваяводы Юзафа Тадэвуша Агінскага.

У 1787 прызначаны абозным ВКЛ, але не прыняў пасады, кашталян троцкі ў 17901793, падканцлер ВКЛ з 1793; член Пастаяннай Рады ў 17761788 і 17931794.

Адзін з актыўных дзеячаў Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1774 заснаваў у Кальніку родавую камандорыю Мальтыйскага ордэна.

Аўтар дзённікаў падарожжа караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Канеў на сустрэчу з Кацярынай II у 1787 і падарожжа ў Пецярбург у 1792 (выдадзены Ю. І. Крашэўскім у 1860 і 1859), публіцыстычных твораў.

Сям'я

Ажаніўся з Ізабеляй Людвікай Борх, дачкой вялікага кароннага канцлера Ян Анджэя Борха. У шлюбе нарадзіліся дзеці Людвік, Міхал, Канстанцін, Ян, Казімір, Станіслаў і Генрык. З іх Міхал, узяўшы шлюб з апошняй прадстаўніцай роду баронаў Зіберг цу Вішлінг (Ізабеляй Аленай), прыняў на сябе і нашчадкаў прозвішча Плятэр-Зіберг.

Зноскі

  1. Kazimierz Konstanty Plater (Broel-Plater) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 166.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.