Казімерас Сцяпонас Шаўліс | |
---|---|
| |
Адукацыя | |
Дзейнасць | святар, палітык |
Месца працы | |
Нараджэнне |
28 студзеня 1872 |
Смерць |
9 мая 1964 (92 гады) |
Пахаванне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Казімерас Сцяпонас Шаўліс (літ.: Kazimieras Steponas Šaulys; 1872 — 9 мая 1964, Лугана, Швейцарыя) — літоўскі рымска-каталіцкі святар, тэолаг, падпісант Акта аб незалежнасці Літвы 1918 года.
У 1895 годзе скончыў Каталіцкую духоўную семінарыю ў Коўне, пазней (1895—1899) вучыўся ў Духоўнай акадэміі ў Пецярбургу. Пасля вяртання ў Літву служыў у Паневяжысе, вікарным ксяндзом парафіі ў імя св. Пятра і Паўла.
Прымаў удзел у дзейнасці шматлікіх палітычных, адукацыйных, дабрачынных арганізацый. У 1917 годзе удзельнічаў у працы віленскай канферэнцыі, а праз год стаў адным з дваццаці падпісантаў Акту незалежнасці Літвы. Пасля анексіі Літвы СССР эміграваў у Швейцарыю, дзе пражыў рэшту жыцця.
Шаўліс спецыялізаваўся на кананічным праве і маральнай тэалогіі, выкладаючы гэтыя дысцыпліны ў Каўнаскай тэалагічнай семінарыі з 1922 па 1941 г. Ён апублікаваў шэраг артыкулаў па пытаннях рэлігійнай юрыспрудэнцыі.
Зноскі
Літаратура
- «Šaulys, Kazimieras». Encyclopedia Lituanica V: 79-80. (1970—1978). Ed. Simas Sužiedėlis. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. LCC 74-114275.