Казяльцовыя | ||||||||||||||||
Казялец едкі (Ranunculus acris) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Ranunculaceae Juss., 1789 | ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | ||||||||||||||||
Падсямействы:
| ||||||||||||||||
|
Казяльцовыя[3] (Ranunculaceae) — сямейства двухдольных адна- і шматгадовых травяністых раслін, радзей кустоў і ліян.
Апісанне
У межах сямейства казяльцовых прасочваецца эвалюцыя ад раслін з кветкамі правільнымі, ацыклічнымі і геміцыклічнымі, з нявызначаным лікам членаў кветкі, да кветак правільных, цыклічных са стабілізацыяй гінецэя да 5 і далей да кветак зігаморфных з далейшай рэдукцыяй гінецэя да 1 (рагулькі палявыя). Характэрна выпрацоўка прыстасаванняў да распаўсюджвання пладоў ветрам; у выніку плод становіцца аднанасенным, нераскрывальным (арэшак) і на ім узнікаюць прыдаткі-валаскі — сон раскрыты (Pulsatilla patens), павойнік (Clematis), княжык (Atragene).
Эвалюцыя кветак ішла ў напрамку прыстасавання да апылення рознымі насякомымі. Некаторыя віды не маюць нектарнікаў (павойнік, пылюшнік, кураслеп, пралеска), насякомых прывабліваюць пылком. Шэраг раслін мае даволі разнастайныя нектарнікі: паглыбленні пры аснове пладалісцікаў у лотаці (Caltha), у выглядзе ямкі ў аснове пялёстка (казялец, мышахвоснік), у выглядзе стамінодыяў (княжык сібірскі), з недаразвітых тычынак, з пялёсткаў (раўнаплоднік (Isopyrum), чэмер (Helleborus), чарнушка (Nigella)). Для распаўсюджання пладоў вадой (гідрахарыя) у некаторых відаў казяльцовых, якія растуць на балотах, семя ахавана ад намакання шчыльным эндакарпам, а пад эпідэрмай знаходзяцца буйныя паветраныя акаркавелыя клеткі, утвараючыя плавальны пояс (казялец даўгалісты (Ranunculus lingua), казялец ядавіты (Ranunculus sceleratus)). У лотаці балотнай (Caltha palustris) насенне разбухае і ператвараецца ў плавальны орган. Іншы раз вадой разносяцца плады, прыстасаваныя для пераносу ветрам. У многіх казяльцовых плады прыстасаваны да пераносу жывёламі на іх знешніх покрывах. Кручкаватыя і казяльца едкага (Ranunculus acris) і іншых з’яўляюцца органамі прымацавання да футра жывёл, пер’я птушак, адзення людзей (заахарыя, антрапахарыя). У казяльцовых назіраецца распаўсюджанне зачаткаў раслін жывёламі, птушкамі, якія з’ядаюць плады і насенне і распаўсюджваюць з экскрэментамі (эндазаахарыя). У многіх лясных відаў насенныя зачаткі раслін распаўсюджваюцца мурашкамі (мірмекахарыя).
Арэал
На тэрыторыі Беларусі 18 родаў, каля 50 відаў, найбольш пашыраныя казялец, пылюшнік, кураслеп, рагулькі[4].
Роды
Паводле даных GRIN у сямейства Казяльцовыя ўваходзяць роды[5]:
- Aconitum — Боцікі
- Actaea — Варанец
- Adonis — Адоніс
- Anemone — Кураслеп
- Anemonopsis
- Aphanostemma
- Aquilegia — Ворлікі
- Archiclematis
- Arcteranthis
- Asteropyrum
- Barneoudia
- Beesia
- Calathodes
- Callianthemoides
- Callianthemum
- Caltha — Лотаць
- Ceratocephala
- Clematis — Павойнік
- Consolida
- Coptis
- Delphinium — Рагулькі
- Dichocarpum
- Enemion
- Eranthis
- Garidella
- Glaucidium Siebold & Zucc., манатыпны род шматгадовых раслін з адзіным відам Glaucidium palmatum Siebold & Zucc. Назва гэтага роду раслін дакладна супадае з назвай роду птушак Glaucidium Boie.
- Hamadryas
- Helleborus — Чэмер
- Hydrastis L.
- Isopyrum — Раўнаплоднік
- Knowltonia
- Komaroffia
- Krapfia
- Kumlienia
- Laccopetalum
- Leptopyrum
- Megaleranthis
- Metanomone
- Myosurus — Мышахвоснік
- Naravelia
- Nigella — Чарнушка
- Oreithales
- Paraquilegia
- Paroxygraphis
- Peltocalathos
- Ranunculus — Лютик
- Semiaquilegia
- Thalictrum — Пылюшнік
- Trautvetteria
- Trollius — Пярэсна
- Urophysa
- Xanthorhiza
Значэнне і выкарыстанне
Казяльцовыя — расліны багатыя алкалоідамі, гліказідамі, з-за чаго некаторыя з іх — важныя лекавыя, а таксама ядавітыя. Большасць казяльцовых раслін ядавітыя. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне адоніс вясновы[6], боцікі і інш. Сярод казяльцовых ёсць дэкаратыўныя з прыгожымі кветкамі, фарбавальныя і пустазельныя віды. Дэкаратыўныя віды: ворлікі, боцікі, рагулькі, чарнушка. У травастоі лугоў расліны сямейства казяльцовых — непажаданы кампанент па прычыне ўтрымання ядавітых алкалоідаў і ў сувязі з гэтым іх не ядуць сельскагаспадарчыя жывёлы.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
- ↑ Гл. спасылку GRIN у картцы расліны.
- ↑ Адоніс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 126.
Літаратура
- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін. 2-е выд. — Мінск, 2011.